Праект газеты
Тое-сёе Google Translate абвінавацілі ў сэксізме7

Бразільскія даследчыкі з Федэральнага ўніверсітэта Рыу-Грандзі-ду-Сул пад кіраўніцтвам Луіса Ламбы (Luis Lamb) выявілі, што алгарытмы сэрвісу Google Translate прадузятыя пры перакладзе сказаў з мовы без граматычнай катэгорыі роду. Пры перакладзе некалькіх тысяч сказаў з 12 такіх моў на англійскую аказалася, што тэхнічныя прафесіі значна радзей адносяць да жанчын, чым прафесіі ў сферы аховы здароўя, паведамляе N+1.

Даследчыкі заўважылі, што сказы з нявызначаным родам Google Translate перакладае па-рознаму: напрыклад, фразу «ő egy ápoló» («ён/яна медсястра/медбрат») сэрвіс пераклаў як «she is a nurse», а вось «ő egy tudós »(«ён/яна навуковец») як«he is a scientist».

Пры рабоце Google Translate навукоўцы выявілі невялікае адхіленне ў бок пэўных прафесій: напрыклад, перакладчык адносіў прадстаўнікоў тэхнічных прафесій да мужчынскага роду ў 71% выпадкаў, а да жаночага — у чатырох (у астатніх выпадках — да ніякага роду). Пры выкарыстанні прафесій са сферы аховы здароўя жаночы род з'яўляўся ў 23% выпадкаў, а мужчынскі — у 49.

Размеркаванне займеннікаў пэўнага роду (мужчынскага — ружовым, жаночага — зялёным і ніякага — блакітным) пры перакладзе сказаў.

Каментары
Сенатор Макей / Адказаць 14.09.2018 / 14:17

Это суд, миллиардные штрафы и последующая блокировка Google во всех испано-говорящих странах.

6
Несцераў / Адказаць 14.09.2018 / 16:09

Машыннае навучанне працуе на падставе статыстычных звестак. Левакі па-сутнасці спрачаюцца із статыстыкай, што ёсць разумовай слабасцю. Ім трэба пабудаваць свой асобны ад цвярозых людзей мікра-інтэрнет, дзе ідэалогія зможа пераважаць матэматычныя законы, а таксама гнуць у бараноў рог граматыку інда-еўрапейскіх моў.

2
Крумкач / Адказаць 14.09.2018 / 16:19

Напэўна таму што, алгарытм базуецца на найбольш часта сустракаючыхся камбінацыях? То бок фактычна адлюстроўвае рэчаіснасць.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура