Праект газеты
Навокал Тварам новага нумара Cosmopolitan стала вядомая плюс-сайз мадэль ФОТЫ32

Адна з самых вядомых plus-size мадэляў Тэс Холідэй стала галоўнай гераіняй кастрычніцкага нумара брытанскага часопіса Cosmopolitan.

Традыцыйна модны глянец аддае перавагу худым дзяўчатам, але ўсё больш рэдакцый дазваляюць вокладкам быць разнастайнымі: з гераінямі, формы і стандарты прыгажосці якіх маюць другаснае значэнне. 

Тэс Холідэй падзялілася вынікамі супрацоўніцтва з Cosmo ў сваім інстаграме.

Акрамя фотасесіі, у часопісе апублікавалі вялікае інтэрв'ю з Тэс, у якім яна распавяла пра перажытыя за апошнія гады цяжкасці, звязаныя з самаацэнкай, а таксама пра здзейснены ў адносінах да яе некалі сэксуальны гвалт. Сёння яе вага «большая, чым калі-небудзь», але яна «нарэшце палюбіла сябе».

Некаторыя інтэрнаўты і выданні абвінавацілі часопіс у тым, што ён прапагандуе атлусценне. Іншыя ж лічаць гэта яшчэ адным прарыўным крокам у медыя-бізнэсе.

Nina.nn.by

Каментары
Шалём / Адказаць 31.08.2018 / 19:04

Её 4 тату все бы мое тело с ног до головы покрыли бы

1
yy / Адказаць 31.08.2018 / 19:05

Так смешна, калі цэлюліт замазваюць у фаташопе, каб не так страшна выглядала.

4
Андрусь-зь-Менску / Адказаць 31.08.2018 / 19:17

И тут феминистки. Ужас какой-то такое пихать на обложку.

21
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура