Праект газеты
Навокал Феміністкі ў Саудаўскай Аравіі запусцілі радыё. Пад псеўданімамі і таемна1

У Саудаўскай Аравіі феміністкі стварылі першае анлайн-радыё, дзе працуюць толькі жанчыны. Цяпер яны ў эфіры займаюцца асветай і распавядаюць аб праблемах гвалту, пра ўшчамленне правоў жанчын, а таксама пра іншыя тэмы.

Над радыё «Nsawya FM» працуюць 11 жанчын, якія дзеля ўласнай бяспекі выкарыстоўваюць псеўданімы. Практычна ўсе — грамадзянкі Саудаўскай Аравіі, але некаторыя жывуць за мяжой і працуюць аддалена. У эфіры распавядаюць пра праблемы хатняга гвалту, абарону правоў жанчын, а таксама пра краіны, дзе паважаюць палавую роўнасць і выступаюць супраць дыскрымінацыйнай мужчынскай сістэмы.

Для трансляцыі праграм актывісткі выкарыстоўваюць толькі мікрафон, ноўтбук і жывы патокавы вэб-сайт Mixlr. Радыё дало магчымасць трансляваць эфір на іншыя платформы, што забяспечыла імклівы рост аўдыторыі. Як адзначаюць заснавальніцы праекта, спачатку радыё было задумана для таго, каб даказаць, што феміністкі ў Саудаўскай Аравіі сапраўды існуюць.

«Я веру, што жанчыны лепшыя за мужчын. Калі б жанчыны зноў былі ва ўладзе, асабліва ў некаторых сектарах, такіх як судовыя органы, гэты свет стаў бы лепшым», — упэўнена заяўляе адна з заснавальніц пад псеўданімам Аштар.

Nina.nn.by, фота ztb.kz

Каментары
Блрс / Адказаць 30.08.2018 / 20:01

«Я веру, што жанчыны лепшыя за мужчын». А вось і асноўны дагмат фемінізму пад'ехаў.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура