Праект газеты
Гісторыі Як шыюць хакейную форму на вытворчасці пры жаночай калоніі ФОТЫ14

На дзяржаўным прадпрыемстве «№4» пры жаночай калоніі ў Гомелі з мінулага года шыюць дзіцячую хакейную экіпіроўку. Выпусцілі ўжо больш за тысячу камплектаў.

Гендырэктар вытворчасці Іна Адналюбава распавядае, што супрацоўніцтва наладжана з 19 хакейнымі клубамі і дзіцяча-юнацкімі спартыўнымі школамі.

На сублімацыйным участку працуюць дзве асуджаныя і грамадзянскі спецыяліст. Мы спыняемся ў тэхніка-канструктарскім аддзеле, дзе і пачынаецца вытворчасць. Тут канструююцца лякалы, з дапамогай якіх вырабляецца раскрой, прашываюцца доследныя ўзоры.

У цэху кожная швачка выконвае аперацыю, якая адпавядае яе кваліфікацыйнаму разраду. Новапрыбыўшыя асуджаныя навучаюцца швейнай справе на працоўных месцах. Вучнёўскі тэрмін — ад 3 да 6 месяцаў у залежнасці ад індывідуальных асаблівасцяў і працоўных навыкаў.

Швачцы Таццяне Мельнікавай, ураджэнцы аграгарадка ў Віцебскай вобласці, якая жыла ў Мінску, 32 гады. Яна трапіла ў калонію па ст.415 КК (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Як і ва ўсіх асуджаных тут, гэта яе першая судзімасць. У яе два сыны, аднаму 13 гадоў, другому — 6. У калоніі засталося правесці менш чым паўгода, а ўвесь тэрмін складае 1 год і 10 месяцаў. Да асуджэння яна была прадаўцом, тут памяняла прафесію. На вытворчасці яна зарабляе 480 рублёў у месяц.

Разам з Таццянай у цэху працуе і ураджэнка Віцебска Анастасія Казаўкова. Ёй 21 год. У 2014 годзе 17-гадовую дзяўчыну асудзілі да 10 гадоў па 328-м артыкуле КК — за распаўсюджванне наркотыкаў.

«Тут знаходжуся прыкладна 3 гады. Тут скончыла два класы школы, адвучылася на цырульніка, у гэтым годзе пайду на швачку-краўчыху, а потым, магчыма, на атрыманне вышэйшай адукацыі, — дзеліцца планамі Анастасія. — З бацькамі выдатныя маю зносіны, яны мне дапамагаюць. Сям'я ў мяне добрая, забяспечаная, родныя прыязджаюць на спатканні, якія прадугледжаны праз 2 месяцы і 12 дзён, доўжыцца могуць ад сутак да трох».

У дзяўчыны лёгкі макіяж. На пытанне аб тым, навошта ёй гэта ў калоніі, Анастасія адказвае: «Каб падняць настрой, усміхнуцца сабе ў люстэрку».

Гутарым з яшчэ адной асуджанай, якая занятая на вытворчасці хакейнай формы. Яе завуць Анжаліка Макей. Дзяўчыне 29 гадоў, яна адбывае тэрмін ужо пяць з паловай гадоў, засталося 2 гады і 7 месяцаў.

Раней працавала ў гандлі, спартыўных крамах. Родам з Гомеля, але жыла ў Мінску. «Нам падабаецца тое, што шыем для маленькіх хакеістаў, атрымліваем ад гэтага задавальненне», — кажа Анжаліка. Дарэчы, яна, як і Анастасія, карыстаецца касметыкай. «Жанчына мусіць заставацца жанчынай і заўсёды быць дагледжанай, нягледзячы ні на што», — упэўненая асуджаная. Дзяўчына адбывае тэрмін па ч.3 арт.328 КК. Не так даўно яна прайшла камісію: пакаранне заменяць накіраваннем у «хімію». «Я была ў турме, тут, вядома, лепш. Турма — замкнёнае памяшканне, там цябе не ўцягваюць у працу, але гэта ўсё роўна цяжэй. Тут ты можаш недзе пабыць сам-насам з самім сабой, там жа ты пастаянна ў маленькім памяшканні, з аднымі і тымі ж людзьмі», — адзначае Анжаліка.

БелТА

Каментары
оГо / Адказаць 23.08.2018 / 21:14

Прыгожыя кабеты! Што яны там робяць? (апроч шыцця формы, вядома)

0
Генэрал Голад / Адказаць 23.08.2018 / 22:23

А што - асуджаным жанчынам ужо можна карыстацца касметыкай?

0
Нетлуке / Адказаць 23.08.2018 / 22:36

Как то не впечатлило... Такое ощущение что я нахожусь не в АЙЦИстране а в 1970 годах а это уже даже не смешно 😓😒😕 в нормальных странах и осужденных единицы!!! А тут жизнь в сосуте довела до 328 ещё и хвалятся ПЕРАДАВЫМ ОПЫТАМ. ШОС ШОС ШОС ШОС

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура