Праект газеты
Стасункі У Мексіцы ўзаконілі сэкс на вуліцы і ў публічных месцах18

Улады аднаго з найбуйнейшых гарадоў Мексікі дазволілі сэкс у публічных месцах, піша NBC Washington.

У трэцім па велічыні эканамічным цэнтры Мексікі, паўтарамільённай сталіцы штата Халіска Гвадалахары, мясцовы савет зняў забарону на сэкс на вуліцы і ў публічных установах.

Цяпер паліцыя не зможа штрафаваць і затрымліваць эксгібіцыяністаў і людзей, якія займаюцца сэксам на публіцы, у аўтамабілях ці іншых месцах, дзе яны могуць апынуцца на вачах у старонніх.

Адзіным абмежаваннем цялесных уцех могуць выступіць скаргі мясцовых жыхароў. Але і тады сэксаголікам проста прапануюць перайсці ў іншае месца.

Матывуючы такое рашэнне, улады горада паведамілі, што зняцце забароны дазволіць мясцовым беднякам займацца сэксам, не марнуючы грошы на бардэлі і гасцініцы. А ў паліцыі з'явіцца больш часу на расследаванне сур'ёзных злачынстваў.

Чыноўнікі разлічваюць і на прыток новых турыстаў, прыцягнутых незвычайным відовішчам.

Праціўнікі закона заявілі, што зняцце забароны акажацца на руку гвалтаўнікам і педафілам, а сам сэкс на публіцы яны лічаць амаральным.

nina.nn.by, фота ruanava.ru

Каментары
Уладзимер / Адказаць 22.08.2018 / 16:35

И што тут казаць?Ци не за гэткае права змагаюцца ЛГБТ?

20
Казік / Адказаць 22.08.2018 / 16:46

Турысты дакладна будуць задаволеныя. А то некаторыя мэры ў Еўропе забараняюць здымаць на вуліцах чырвоных ліхтароў. Чаго забараняць? Калі няма грошай, дык хай хоць здымаюць відэа актыўных кабет. І толькі..

3
за квартал ,,чырвоных фанароў,, / Адказаць 22.08.2018 / 17:24

Цяпер макакі адыйдуць на другі план,бо вельмі сарамлівыя сталі,а турыстам жа толькі гэта і трэба,бо што ён будзе расказваць,ды паказваць сябрам,калі вернецца на працу?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура