Праект партала
Тое-сёе
20.08.2018 / 17:36
Дызайнерка Каця Цікота распрацавала лінейку новых беларускамоўных цішотак да дзіцячага «Еўрабачання» ФОТЫ5

Аўтарка задзірлівых надпісаў на майках і байках «Хулі-ганка», «Ці ты котка?», «Лёс склаЎся так», «Каханне не атрута», «Я тру, ты трэш» выпусціла новую калекцыю цішотак з надпісамі «Час падкажа».

Справа ў тым, што фіналіст адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018» Даніэль Ястрэмскі ў пачатку жніўня адправіўся ў тур па Беларусі. Усе канцэрты праходзяць пад лозунгам «Час падкажа…»: гэтай жа тэме прысвечаная конкурсная песня Даніэля.

Каця і Даніэль.

«Мне вельмі спадабалася песня фіналіста адбору Даніэля Ястрэмскага «Time» і гучны слоган «Час падкажа…», з якім ён ездзіў па Беларусі ў рамках свайго прома-тура. Гэта як вядомая прыказка «На ўсё свой час», толькі ў беларускім варыянце Даніэля яна здаецца яшчэ глыбейшай. Думаю, ён зможа годна прадставіць Беларусь на конкурсе ў лістападзе», — лічыць дызайнерка Каця Цікота.

Нагадаем, адбор на дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе 31 жніўня ў 22:00 у жывым эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Сам конкурс адбудзецца 25 лістапада.

Чытайце таксама:

«Я тру, ты трэш», «лёс склаЎся так»: інтэрв'ю з дызайнеркай Кацяй Цікота, якая прыдумляе хуліганістыя прынты па-беларуску ФОТЫ

Nina.nn.by

Каментары
Olka / Адказаць 20.08.2018 / 18:12

"Дизайнерские" майки? И что здесь дизайнерского? Где грамотный графический ход? Это даже ниже критики. Возможно, сами участники евровидения, дети, придумали бы что-то поинтересней и оригинальней

5
хамса / Адказаць 20.08.2018 / 23:44

Olka, а мне падабаецца.. часпадкажа.. упершыню бачу літары замест лічбаў.. і нейкая няпэўнасць у пэўнасці

4
Сенатор Макей / Адказаць 21.08.2018 / 00:07

Трешь =( По всей видимости "дизайнерка" руководствуется тезисом: "Сойдет для сельской местности".

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура