Праект партала
Тонус
20.08.2018 / 16:45
А вы ўжо пакаштавалі жоўтыя кавуны?13

Жоўты кавун можна назваць хітом гэтага лета. Чырвонай мякаццю цяпер нікога не здзівіш, нашмат цікавей расказаць і паказаць у сваім інстаграме жоўтую-жоўтую сярэдзіну самай летняй ягады.

У супермаркетах жоўты кавун каштуе ўдвая даражэй за звычайны чырвоны. За 1,69 можна купіць кілаграм іспанскага кавуна, за 1,99 — кілаграм расійскага.

А вось беларускіх жоўтых кавуноў вам пакаштаваць пакуль не ўдасца.

На Мозырскай гатункавыпрабавальнай станцыі адказалі, што гатункі жоўтых кавуноў у Беларусі не выпрабоўваюць нідзе.

Затое ў магазінах насення можна купіць некалькі гатункаў такіх кавуноў. Каштуюць яны ад 70 капеек да 4 рублёў за пачак. Так што ёсць усе шанцы паспрабаваць вырасціць дома свой уласны жоўты кавун.

У неразрэзаным выглядзе такія кавуны нічым не адрозніваюцца ад звычайных: тыя ж палоскі, той жа зялёны колер скуры. А вось калорый у жоўтым кавуне больш. Калі ў чырвоным кавуне 25 кілакалорый на 100 грамаў, то ў жоўтым — усіх 38.

Пры гэтым жоўты кавун таксама лічацца дыетычным прадуктам. Той, хто каштаваў яго, сцвярджаюць, што смак на кавун не падобны наогул. Некаторыя нават называюць яго «ананасавым» або «мангавым» кавуном.

Яшчэ цікава, што ў жоўтых кавунах значна менш семачак. 

Наталля Тур, фота аўтара

Каментары
stakan / Адказаць 20.08.2018 / 17:07

Мо гэны кавун з ананасам перастаў?

1
Раніца / Адказаць 20.08.2018 / 17:34

Вырошчваем каля 10 гадоў. Смачныя, хутчэй паспяваюць, але горш захоўваюцца.

0
Вика / Адказаць 20.08.2018 / 17:44

Ела я такой арбуз на острове Тенерифе в 2015 году. Но у него вкус не очень выраженный, как у красных

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура