Праект партала
Навокал
20.08.2018 / 14:29
Падчас перапісу насельніцтва у жанчын спытаюць, ці хочуць яны мець дзяцей12

Перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2019 году.

Пакуль жа да яго ідзе актыўная падрыхтоўка, расказала старшыня Белстата Іна Мядзведзева.

Як паведамляе «Советская Белоруссия», усяго ў перапісны ліст будзе ўключаны 49 пытанняў. У беларусаў спытаюцца пра тое, ці не хочуць яны з’ехаць з Беларусі, чаму не працуюць на тэрыторыі свайго раёну. У блоку дэмаграфіі запытаюцца жанчын аб жаданні завесці дзяцей. Будзе ў спіс пытанняў уключаны і апытальнік па сельскай гаспадарцы. Пытанні будуць тычыцца наяўнасці насаджэнняў, жывёлы ў прыватнай гаспадарцы.

Кіраўніца Белстата падкрэсліла, што гэтая інфармацыя прызначаная выключна для статыстыкі. Ніякія падатковыя органы гэтую інфармацыю не атрымаюць, заявіла Мядзведзева. Гэта першасная канфідэнцыйная інфармацыя, за якую адказваюць органы статыстыкі.

Nina.nn.by

Каментары
девушка / Адказаць 20.08.2018 / 15:53

нужно больше рабов

1
Centurion / Адказаць 20.08.2018 / 16:32

Пытаньне парушае правы жанчыны. Тым больш, як можна зразумець, яго будуць задаваць жанчынам усіх узростаў?

2
Ballаносец / Адказаць 20.08.2018 / 17:02

Ага. Спросят женщин, 86% ответят, что хотят, и ради них крэпкие хозяйственники введут "налог на яйца".

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура