Праект газеты
Навокал Выйшаў першы фільм з Кевінам Спэйсі пасля скандалу з дамагальніцтвамі. За першы дзень ён сабраў усяго 126 даляраў5

На кожны сеанс прыходзіла ў сярэднім менш за двух чалавек.

Кевін Спэйсі. Фота Wikimedia

У ЗША прайшоў рэліз апошняга фільма ў кар'еры Кевіна Спэйсі — «Клуб мільярдэраў», але карціна не змагла заваяваць увагу гледачоў: кінастужка выйшла ўсяго на дзесяці экранах і сабрала толькі 126 даляраў, паведамляе The Hollywood Reporter.

Па дадзеных выдання, з улікам кошту квіткоў, на кожны сеанс прыходзіла ў сярэднім менш за двух чалавек. Такім чынам, фільм з удзелам маладых зорак шоў-бізнэсу Тэрана Эджэртана і Энсэла Эльгарта можа стаць самым аглушальным правалам у кар'еры Спэйсі.

Агрэгатар Rotten Tomatoes, які ўлічвае колькасць пазітыўных і негатыўных рэцэнзій, ацэньвае «ўзровень свежасці» фільма ў 47% — большасці «Клуб мільярдэраў» не спадабаўся.

Нагадаем, скандал вакол акцёра пачаўся пасля заявы зоркі серыяла Star Trek Энтані Рэпа пра тое, што, калі яму было 14, п'яны Спэйсі паспрабаваў спакусіць яго. Спэйсі заявіў, што не памятае гэтага, аднак прынёс яму свае прабачэнні. Пасля гэтага на Спэйсі пасыпаліся абвінавачванні і ад іншых акцёраў.

nn.by

Каментары
? / Адказаць 19.08.2018 / 20:18

если он покончит с собой, то уже начнут травить тех, кто его довёл. и его фильмы снова начнут смотреть и ценить

1
Васіль Кот / Адказаць 19.08.2018 / 22:36

Цензура леволибералов покруче сталинской будет.

2
Электробус / Адказаць 19.08.2018 / 23:04

А судзіць хто?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура