Праект газеты
Тое-сёе Гісторыя: у адной з клінік ЗША зацяжарылі 16 медсясцёр14

У адной з клінік Месы, штат Арызона, цяжарнасць набыла характар эпідэміі — у цікавым становішчы 16 медсясцёр, гэта значыць 10% персаналу аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі, піша Бі-бі-сі.

Выпадак так зацікавіў мясцовую прэсу, што медсёстры нават правялі прэс-канферэнцыю. Першыя роды запланаваныя на верасень, апошні малы павiнен нарадзіцца ў студзені.

«Думаю, мы нават не ўсведамлялі, як шмат сярод нас цяжарных, пакуль не стварылі абмеркаванне ў фэйсбуку», — кажа Рашэль Шэрман, якая цяпер на 8-м месяцы цяжарнасці. «Падобна, што ў нас тут нейкая змова», — дадае медсястра.

Перад тым, як сысці ў дэкрэтны адпачынак, дзяўчаты дамовіліся зладзіць сумесную вечарынку.

nn.by

Каментары
Ян Севярын Бакей / Адказаць 19.08.2018 / 12:28

Гэтыя ня будуць трызьніць пра "трэцій пол, радзіцель1, радзіцель 2"... ну але 10% -гэта яшчэ не мяжа, ёсьць над чым працаваць далей...

7
ласло / Адказаць 19.08.2018 / 12:49

главрач там могучий

3
Лісістрата / Адказаць 19.08.2018 / 12:52

Ян Севярын Бакей, пра што ты тут трвзніш.?

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура