Праект газеты
Навокал Чаго чакаць ад юбілейнага мінскага арт-пікніка FSP — хэдлайнеры і асноўныя пляцоўкі 1

Адзін з найбольш модных мінскіх фестываляў пройдзе 28-29 ліпеня ў парку «Дрымлэнд».

Арт-пікнік Freaky Summer Party — гэта фестываль прыгажосці і геданізму, падчас якога адначасова ладзіцца безліч актыўнасцяў:

  • музычныя выступы гуртоў з розных краін,
  • фестываль стрыт-фуда,
  • модны маркет,
  • працуе дзіцячая зона,
  • працуе адукацыйная пляцоўка,
  • ідуць лекцыі блогераў і бізнэсоўцаў.

Агулам — 20 інтэрактыўных пляцовак і вельмі асаблівая атмасфера. 

За 10 гадоў фестываль моцна вырас і стаў сапраўднай часткай гарадской культуры.

Больш за 240 музыкаў з 20 краін ужо выступілі на сцэнах FSP, і каманда фестывалю працягвае пашыраць геаграфію артыстаў.

На галоўнай сцэне 2018 выступяць украінская спявачка Луна, расійскі індзі-гурт Pompeya, поп-панк і эма-трыа «Пасош», заснавальнік якой вядомы аматарам творчасці гурта «Прыгай киска», адначасова рамантычныя і брутальныя бельгійцы Warhaus. І гэта толькі хэдлайнеры, акрамя якіх вас чакае шмат знаёмых, цікавых і доўгачаканых імёнаў.

Nina.nn.by

Каментары
Коля / Адказаць 15.07.2018 / 00:21

Файна!

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура