Праект партала
Навокал
21.06.2018 / 16:14
Улады пракаментавалі чуткі пра павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын да 63 гадоў14

Фота Сяргея Гудзіліна

Прапановы аб новым павышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын не прапрацоўваюцца.

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Нядаўна ў СМІ з'явілася інфармацыя, што пенсійны ўзрост для жанчын (да 63 гадоў, як і ў мужчын) можа працягнуцца пасля 2022 года. Імавернасць гэтага Валерый Кавалькоў не пацвердзіў. «Прапановы па гэтым пытанні ў цяперашні час не прапрацоўваюцца», - сказаў ён. Тое ж, паводле слоў намесніка міністра, тычыцца і тэмы змянення парадку выплат працуючым пенсіянерам — на сённяшні дзень яно не абмяркоўваецца.

Нагадаем, што згодна з указам Лукашэнкі ад 11 красавіка 2016 года прадугледжваецца паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту — да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў.

БелТА

Каментары
Uzi & Shloma / Адказаць 21.06.2018 / 16:31

Лицемеры, посмотрели на отрицательнцую реакцию аналогичного действа в России и решили повременить, выждав, чем все закончится в России, да в Беларуси "выборы" кажись в 2020, так что  повышать явно не будут и скорее всего пока до "выборов" прекратят такие "вбросы". Вообщем и дальше живите на свою нищенскую пенсию, а мы себе как гослужащие нормальную будем получать

0
Мечыслаў з Нарачы! / Адказаць 21.06.2018 / 16:40

Значыць мужчын пенсіянераў хутка зусім не будзе! Мужыкі цяпер вельмі рэдка дажываюць да 60 год! Не разумею чаму пенсійны ўзрост мужчын большы чым у жанчын! зрабілі б хаця б роўна! Няроўнасць палоў! І наогул. нажаль у Беларусі матрыярхат! Скрозь адныя ўдовы розных узростаў! І вельмі развяліся як пустазелле "чорныя" удовы!

7
Йа / Адказаць 21.06.2018 / 16:41

Яснопонятно все, грошай няма... Одно поясните, мне моего образования и жизненного опыта не хватает - почему мужики живут меньше, а на пенсию выходят позже?

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура