Праект партала
Навокал
19.06.2018 / 14:05
Кожная трэцяя брытанка распавяла пра грубыя заляцанні на мясцовых музычных фестывалях

Кожная трэцяя наведвальніца ангельскіх музычных фестываляў перажывала сэксуальныя дамаганні або нават гвалт, піша NME са спасылкай на сацыялагічнае апытанне, праведзенае Асацыяцыяй прэсы 4—6 чэрвеня сярод амаль 3,5 тыс. жыхароў Вялікабрытаніі, старэйшых за 18 гадоў.

Па выніках апытання, 22% усіх наведвальнікаў фестываляў абодвух палоў падвяргаліся харасменту (30% наведвальніц, з якіх 43% — маладзейшыя за 30 гадоў). Асноўнай формай дамаганняў, з якой сутыкаліся жанчыны, сталі недарэчныя словы і «брудныя танцы» з сэксуальным падтэкстам.

Пры гэтым каля 70% жанчын нават не ведалі парушальніка асабістай прасторы ў твар, і толькі 1% апытаных паведамляў пра гвалт з боку супрацоўнікаў фестывалю.

«Мы не бачылі ніякіх іншых больш дакладных статыстык па гэтай тэме, — кажа Трэйсі Вайс, арганізатар руху Safe Gigs for Women. — Зараз у нас ёсць звесткі, якія мы можам паказаць арганізатарам фестываляў».

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура