Праект партала
Навокал
13.06.2018 / 17:38
Расіянак заклікалі не займацца сэксам з замежнікамі падчас ЧС па футболе43

Старшыня камітэта Дзяржаўнай думы Расіі па пытаннях сям'і, жанчын і дзяцей Тамара Плятнёва заклікала расіянак не ўступаць у інтымныя сувязі з замежнікамі падчас Чэмпіянату свету па футболе. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква».

На думку Плятнёвай, падобныя паводзіны расіянак «прыводзяць да нараджэння дзяцей у няпоўных сем'ях».

«Нават калі жэняцца, вязуць да сябе, потым яна не ведае, як адтуль (вярнуцца — рэд.). Потым ходзяць да мяне ў камітэт такія, плачуць дзяўчаткі, што дзіця вывезлі, забралі і гэтак далей».

Плятнёва кажа, што «досвед Алімпіяды-80 прывёў да з'яўлення ў краіне мноства маці-адзіночак».

«Добра, калі яшчэ адной расы, а калі іншай расы, то зусім. Мы сваіх дзяцей павінны нараджаць. Я не нацыяналіст, але тым не менш», — сказала Плятнёва.

Каментары
Алесь / Адказаць 13.06.2018 / 17:47

Цалкам згодны. Няпоўная сям'я гэта амаль заўсёды сапсаванае дзяцінства і ментальныя праблемы ў сталым узросце. Ну і з міжрасавымі дзяцьмі ўсё яшчэ горш, нават у тых краінах дзе яны ўжо "норма", што ўжо казаць пра Расею дзе дзіцё будуць цюкаць усё жыццё.

45
Грязный Гарри / Адказаць 13.06.2018 / 17:51

"Я не нацыяналіст, але тым не менш», — сказала Плятнёва" Конечно,не националист.Вы там в своей госдуме сплошь расисты,ханжи,лицемеры и человеконенавистники..

3
paleshuk / Адказаць 13.06.2018 / 17:55

Ага! Я не навіджу расізм і неграў. Класіка

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура