Праект газеты
Рост Беларуская мастачка стварыла касмічную серыю партрэтаў з айчыннымі творцамі, якія працуюць з гукам і шумам ФОТЫ 5

Мастачка Надзея Саяпіна заканчвае працу над сваім новым праектам «Твары шуму». Ён прысвечаны беларусам, якія ствараюць шум ці ўспрымаюць яго звонку па прафесійных абавязках — музыкам, журналістам, бармэнам.

Надзея Саяпіна.

Так, Надзя ўжо намалявала партрэты такіх персон, як Яўген Кузняцоў (бармэн, стваральнік Make-make Tiki King і Splash & Dash), Пафнуцій Кузюкян (музыка-валтарнiст), Ілля Чарапко-Самахвалаў (вакаліст гуртоў «Петля прістрастія» і «Касіяпея», акцёр), Зміцер Жалевіч (музыка ў «Masque Noir»), Вольга Падгайская (кампазітарка, арганiстка), Таня Капітонава (журналістка), Яраслаў Таміла (гукарэжысёр «NAVIband»), Ягор Кіпа (арганізатар вечарын «Бассота»), Людміла Пагодзіна (журналістка, арганiзатарка i дыджэй), Паша Plaha (медыя-мастак).

Ілля Чарапко.

Людміла Пагодзіна.

Зміцер Жалевіч.

Бубначка «Акутэ» Вікі Фэйтс.

Яўген Кузняцоў.

Пафнуцій Кузюкян.

Вольга Падгайская.

Рыхтуюцца працы, галоўнымі героямі якіх стануць удзельнікі праекта «Shuma», танц-мастачка Валерыя Хрыпач i iншыя.

Каб атрымаўся кожны з гэтых партрэтаў, Надзея гадзінамі ўважліва інтэрв’юіравала сваіх суразмоўцаў, фатаграфавала. Пасля друкавала нейтральныя, чорна-белыя фотаздымкі на палатне і наверх наносіла жывапісныя эфекты. Вобразы, якія мы бачым на партрэтах, — гэта пачуцці людзей ад кантактаў з музыкай, іх успрыманне шуму, якое перадаецца колерамі, лініямі і мазкамі.

Поўную серыю «Твараў шуму» хутка можна будзе паглядзець у прасторы «ОК16»: персанальная выстава Надзеі адкрыецца 28 чэрвеня і будзе працаваць да 12 ліпеня. На адкрыцці і закрыцці мусіць адбыцца выступ некаторых герояў партрэтаў.

Мастачка кажа, што гэта толькі першы этап яе даследаванняў шуму, пачатак праекта. «Мне вельмі цікавая гэта тэма і далей, мабыць, я захаплюся прамысловым шумам ці, напрыклад, звярнуся да людзей, якія яго не ўспрымаюць зусім. Таму выстава гэтай серыі партрэтаў не канечная кропка».

Кацярына Карпіцкая

Каментары
Гаспадыня / Адказаць 06.06.2018 / 11:59

Шыкоўна! Прыгожа, непаўторна. Плюс важна для гісторыі.

6
Мікола / Адказаць 06.06.2018 / 12:47

Крута, раздрукаваць фотапартрэт, зверху трохі фарбы, і вось - "Я -- мастак"

1
Мр. Фікс / Адказаць 06.06.2018 / 13:31

Мікола, Пачытайце кніжак і не пішыце лухту, калі ласка!

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура