Праект газеты
Тонус Новая футболка палегчыла жыццё мацярам, якія кормяць дзяцей грудзьмі ФОТА3

Жыхарка Вялікабрытаніі вынайшла футболку, якая дазволіла мацярам адчуваць менш дыскамфорту падчас кармлення грудзьмі ў грамадскіх месцах.

Да звычайнага топу 34-гадовая Ларэн Хампшыр з Кента прышыла замкі-невідзімкі на ўзроўні грудзей.

«Мая малодшая дачка адмаўлялася піць з бутэлечкі, таму ў мяне не было іншага выбару, акрамя кармлення грудзьмі. Я ніяк не магла знайсці зручнага для гэтага адзення і пашыла сваё ўласнае», — патлумачыла жанчына.

Паводле яе слоў, новая футболка стала настолькі зручнай, што Хампшыр вырашыла падзяліцца ідэяй з усімі мацярамі і запусціла ўласны бізнэс па вытворчасці падобных рэчаў. У выніку, яна адкрыла сваю вытворчасць пад назвай The Milky Tee Company. «Заказы ёсць з усяго свету: з Іспаніі, Дубая, Амерыкі і нават Аўстраліі», — распавяла яна.

Зараз Ларэн Хампшыр плануе разнастаіць асартымент джэмперамі і сукенкамі.

Lenta.ru

Каментары
Казік / Адказаць 30.05.2018 / 23:50

Няўжо ніхто раней такога не мог прыдумаць?

0
Я / Адказаць 31.05.2018 / 09:11

Мацярам...

0
Месьціч / Адказаць 03.07.2018 / 18:04

Я, Маці ,але ж мамы, на крайні выпадак маткі. Адтуль лепей мам. Але ж мацерам..

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура