Праект газеты
Навокал Жанчына, якая не верыць, што хварэе на ВІЧ, перадала хваробу дачцэ5

У Карэліцкім раёне ў дачыненні да ВІЧ-інфікаванай маці распачата крымінальная справа па артыкуле «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека», піша СБ.

Сама жанчына хварэе на ВІЧ з 2003 года, але яна ўпэўненая, што дыягназ памылковы. Выяўленая ў яе анкалогія і шэраг іншых хвароб, якія лічацца спадарожнымі ў ВІЧ-інфікаваных людзей, ёю ў разлік не бяруцца. Жанчына называе медыцынскія праверкі пеклам і стараецца засцерагчы ад іх сына і дачку.

Але ж малая дачка жанчыны таксама атрымала дыягназ ВІЧ. Разглядаюцца тры версіі: дзяўчынка магла атрымаць вірус яшчэ ўнутрычэраўна, пры родах ці падчас кармлення грудзьмі.

Дактары Карэліцкай бальніцы кажуць, што жанчына не прывозіць да іх дзіця, каб вызначыцца з лячэннем. Ды і яны не ўпэўненыя, што жанчына будзе даваць неабходныя лекі дачцэ. Каб зрабіць аналізы дзецям, дактары ездзілі да жанчыны з міліцыянтамі, з супрацоўнікамі пракуратуры.

Але ж цяпер жанчына можа сесці на 3 гады. Лёс яе вырашыць суд.

 

 

 

УШ

Каментары
Тэкля / Адказаць 23.05.2018 / 15:40

Хварэе з 2003 года. Не прымае лекі. Усё яшчэ жывая. Я б таксама паслала дактароў як мага далей.

29
mannen / Адказаць 23.05.2018 / 15:53

Тэкля,Вы бы прочитали статью целиком. Там есть детали о ее здоровье. Из вики:
Без лечения средний период выживаемости после инфицирования ВИЧ составляет от 9 до 11 лет и зависит от подтипа ВИЧ
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D0%BC_%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B5%D1%82%D1%91%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B8%D0%BC%D0%BC%D1%83%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B4%D0%B5%D1%84%D0%B8%D1%86%D0%B8%D1%82%D0%B0#%D0%9F%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%BD%D0%BE%D0%B7

1
Сторонний наблюдатель / Адказаць 23.05.2018 / 16:54

Тэкля, таких Вич диссидентов надо судить!  У самой жизни нету так еще и ребенка обрекла, хотя он мог бы быть здоровым даже у больной матери!

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура