Праект партала
Навокал
20.05.2018 / 13:19
Актывісткі «Маці 328» спынілі галадоўку ў Лідзе5

19 траўня, на дзесятыя суткі галадоўкі, актывісткі руху «Маці 328» зь Ліды Людміла Лапко і Алена Мікалаюк атрымалі адказ з адміністрацыі Лукашэнкі. Ён іх не задаволіў, але галадоўку жанчыны вырашылі прыпыніць і будуць дамагацца сваіх мэтаў іншымі шляхамі, піша «Радыё Свабода».

Людміла Лапко пісала ў адміністрацыю прэзыдэнта асабісты зварот і патрабавала сустрэчы з прэзыдэнтам. У лісьце яна сьцьвярджала, што сына засудзілі бяздоказна, а таму і настойвала на тым, каб яе прыняў Лукашэнка. Галадоўку яна намервалася трымаць да той пары, пакуль ёй не адкажуць з адміністрацыі прэзыдэнта.

Разам зь Людмілай галадала і Алена Мікалаюк, сына якой асудзілі разам з сынам Лапко, і ў яе такія ж патрабаваньні. Адказ з адміністрацыі прэзыдэнта, паводле Лапко, расстроіў жанчын.

«Мне напісалі, што прэзыдэнт ня можа мяне прыняць з прычыны шчыльнага графіка. Маўляў, па перагляду справы вашага сына зьвяртайцеся ў адпаведныя інстанцыі», — распавяла Свабодзе Лапко. — «Але я лічу, што гэта чарговая адпіска, якіх у мяне ўжо мноства, яны напісаныя казённай мовай нібы пад капірку. Некаму выгодна хаваць праўду…», — кажа актывістка руху «Маці 328».

Радыё Свабода

Каментары
Анита / Адказаць 20.05.2018 / 14:45

Матерям,да и всему обществу надо бить тревогу в первую очередь про то,от куда у нас в РБ появляются наркотики .Это главное,будут пресечены поставщики,производители  и дилеры и проблемы не будет .

1
Мікола / Адказаць 20.05.2018 / 16:28

Скажу так, замест каб галадаваць, лепш бы сваю энергию накіравалі на пазітыўную справу - агітацыя супраць наркотыкаў, у школах, у іншых установах, любымі сродкамі. Распавядаць пра свой прыклад і г.д. Глядзіш, каго-небудзь уратавалі б можа. А не, іх сваякі ж па іх меркаванні "памылкова асуджаныя", як можна пра такое распавесці ў дзіцячым калекціве... 


А так выглядае, што жыццё іх нічому не навучыла. "Кепскія" суддзі, турэмшчыкі, і г.д. А то, што папярэднічала - што іх дзеці спажывалі, куплялі, магчыма прадавалі -- усё гэта "не лічыцца". Дык трэба за прычыну брацца і змагацца.

2
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць 20.05.2018 / 18:23

Скончылi? А чаму? Шантаж не атрымаўся?

Калi не гатовы йсцi да канца, то й не бярыся: Адзiн смех атрымаецца.

Менавiта я не меў сумневу, чым галадоўка скончыцца.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура