Праект партала
Густ
10.05.2018 / 12:32
Ад лапцей да касмічных туфляў для Лэдзі Гагі — які абутак ствараўся беларусамі ў розных стагоддзях ФОТЫ4

Ужо мала хто памятае, што ў 80-х мінулага стагоддзя насіць туфлі пад джынсы было прыкметай дурнога тону, бо стылі строга падзяляліся. Сёння мы вольныя ў сваіх густах і эксперыментах. І тым больш цікава паглядзець, у якіх межах моднічалі нашы продкі.

Зрабіць гэта можна на выставе «Пад туфелькай у Музы», якая запрацавала ў Нацыянальным гістарычным музеі. Дзелімся з вамі невялікай часткай таго, што там экспануецца.

Басаножкі з Магілёўскай вобласці, 1940-я гг. Лапці, зробленыя ў 30-х.

Абутак савецкіх ваеннапалонных.

Галош пад абцас, 1960-я гг.

Жаночыя чаравікі, 1916 г., Мінск; Гомельская вобласць, 1910 г.; туфлі, 1890 г.

1920-я гг.

Белыя спартыўныя чаравікі (скура, 1975 год) належалі алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Мядзведзю.

Дзіцячыя сандалі, 70-я гг.

Жаночыя чаравікі з Віцебску, фабрыка «Чырвоны Кастрычнік», 1974 г.

Мужчынскія і жаночыя туфлі, 1970-я гг.

А вось так сучасныя беларускія дызайнеры перапрацоўваюць традыцыі шапавальства.

Гэты незвычайны абутак створаны рукамі беларуса Янжа Нядвецкага, якія рабіў абутак для Ледзі Гагі.

Nina.nn.by

Каментары
saloma z senam / Адказаць 10.05.2018 / 12:50

Як толькi пачыналi паказвацца карэннi у старой сасны,што расла на цьвiнтары,мы малыя беглi па сьнезе мо нават метрау трыста,каб потым пастаяць на гэтых шурпатых i гарачых ад веснавога сонца карэннях.Так i да самых восеньскiх маразоу абутку ня вeдалi...

1
хамса / Адказаць 10.05.2018 / 13:14

Дзіцячыя сандалі, 70-я гг… намякаюць, што б-ч-б сцяг трэба з вышыванкай зрабіць)

3
Ўантуфры / Адказаць 10.05.2018 / 15:32

Здаецца, абутак ваеннапалонных выглядае лепей, чым басаножкі з Магілёўскай вобласці 30-х гадоў.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура