Праект газеты
Тое-сёе Мінчукі склалі рэйтынг радзільняў і акушэрак9

У галасаванні ГА «Нараджэнне» прынялі ўдзел 1344 анкеты — так з'явіўся рэйтынг «Белы бусел», які дапаможа парадзіхам і іх сем'ям у выбары месца з'яўлення малога.

У падвядзенні вынікаў былі ўлічаны такія крытэрыі, як колькасць тых, хто прагаласаваў за ўстанову аховы здароўя, сярэдняя адзнака, размеркаванне адзнак па радзільні, агульная колькасць добрых водгукаў і колькасць станоўчых водгукаў, пакінутых аб медыцынскіх работніках у дадзенай установе аховы здароўя.

Найлепшыя радзільні Мінска

1. Радзільня № 6 (6-я гарадская клінічная бальніца)

2. Мінская абласная радзільня

3. Рэспубліканскі НПЦ «Маці і дзіця»

Рэйтынг радзільняў паводле сярэдняй адзнакі жанчын

1. Мінская абласная радзільня (4,4)

2. Радзільня № 6 (4,3)

3. Радзільня «Маці і дзіця» РНПЦ (4,26)

4. Радзільня № 5 (4,14)

5. Радзільня № 2 (4,08)

6. Радзільня № 1 (3,5)

7. Радзільня № 3 (3,4)

У дужках — сярэдняя адзнака радзільні.

Рэйтынг радзільняў па колькасці станоўчых водгукаў (адзнакі 4-5)

1. Радзільня № 6 (85,5)

2. Мінская абласная радзільня (84,3)

3. Радзільня № 5 (83,5)

4. Радзільня «Маці і дзіця» РНПЦ (83,1)

5. Радзільня № 2 (79)

6. Радзільня № 1 (56,1)

7. Радзільня № 3 (54,5)

У дужках — агульная колькасць станоўчых водгукаў (4-5).

Топ-5 лекараў па колькасці водгукаў

1. Борыс Ірына Васільеўна (радзільня № 6)

2. Адзінцова Наталля Аляксандраўна (радзільня № 6)

3. Нікіцін Дзмітрый Анатольевіч (радзільня № 6)

4. Капусціна Алена Расціславаўна (радзільня № 6)

5. Шмакаў Канстанцін Іванавіч (Мінская абласная радзільня)

Топ-5 акушэрак па колькасці водгукаў

1. Сідарэнка Данута Эдвардаўна (радзільня № 6)

2. Бруй Алена Леанідаўна (радзільня № 6)

3. Бярозка Сняжана Сігізмундаўна (Мінская абласная радзільня)

4. Шуцько Алена Антонаўна (Мінская абласная радзільня)

5. Вольга

— Некаторая колькасць станоўчых водгукаў дасталася акушэрцы пад імем Вольга, — распавядаюць у ГА «Нараджэнне». — Гэта атрымаўся зборны вобраз. Можна меркаваць, што многіх добрых акушэрак завуць Вольга. З іншага боку, магчыма, гэта з'яўляецца паказчыкам таго, як мала жанчын ведаюць сваю акушерку па імені і прозвішчы, гэта значыць не ведаюць яе асабіста. Яны сустракаюць яе ўпершыню ўжо ў родах. Ці павінна так быць?

Навошта патрэбны гэты рэйтынг?

Многія жанчыны не ведаюць, што маюць права выбіраць, у якой радзільні нараджаць.

Вядома, пры выбары варта ўлічыць, што не ўсе жанчыны валодаюць хвацкім здароўем. Таму калі ў жанчыны ёсць нейкія асаблівасці цяжарнасці ці хранічныя захворванні, ёй неабходна ўлічваць, што ў нашых радзільняў ёсць і спецыялізацыя.

Напрыклад, у 1-й гарадской клінічнай бальніцы спецыялізуюцца на родах жанчын з эндакрыналагічнай паталогіяй, з паталогіямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Спецыялізацыя 2-й радзільні — заўчасныя роды.

У 3-й бальніцы аказваюць дапамогу ў родах жанчынам з хваробамі нырак і іншымі.

У цэнтры — лепшая доктарка ў рэйтынгу «Белы бусел» Ірына Васільеўна Борыс.

Citydog

Каментары
Чорны Бумер Нясвіжа / Адказаць 09.05.2018 / 01:01

Бесплатно в рб можно только повеситься. А лучший роддом - платный роддом. Социальненько.

7
Fej / Адказаць 09.05.2018 / 09:18

Згодна, нараджала разам з Капусцінай Аленай! Усе прайшло цудоўна!

2
Инесса / Адказаць 09.05.2018 / 16:46

Удивило, что 5-тый на хорошем месте в рейтингах, сама с ним столкнулась, все знакомые просто в ужасе от него, в интернете так же отзывы ужасные

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура