Праект партала
Тонус
24.04.2018 / 17:17
Расцяжкі, абвіслая скура, лішняя вага — новы флэшмоб пра прыманне жанчынамі ўласнага цела пасля родаў15

Пакуль частка карыстальнікаў інстаграма выкарыстоўвае яго для паказу прывабнага боку жыцця, многія праз яго расказваюць непрыхаваную праўду пра рэчаіснасць.

Так, фатограф і маці траіх дзяцей — хлопчыка і дзяўчынак-блізнятак — Хэйлі Гарнет смела вырашыла не проста расказаць пра наступствы родаў для яе цела, але і паказаць іх. Яна запусціла ў інстаграме флэшмоб пад хэштэгам #celebrating_my_postpartum.

Сутнасць акцыі простая: трэба выкласці сваю фатаграфію, на якой бачны наступствы цяжарнасці і дзетанараджэння, з якімі сутыкнулася ваша цела, і распавесці сваю гісторыю, суправадзіўшы яе адпаведным хэштэгам, а таксама адзначыць яшчэ адну маму, каб яна падзялілася сваёй гісторыяй.

У подпісе да свайго паста фатографка шчыра прызналася: «Для мяне шлях прыняцця сябе пасля родаў быў няпростым, але ён аказаў на мяне велізарны псіхалагічны ўплыў. Куды больш прыемна глядзець на сябе ў люстэрка, ужо не змагаючыся з жаданнем адразу ж адвярнуцца.

Адвіслая скура, расцяжкі, дыястаз — усё гэта частка мяне, і, далібог, я буду з усіх сіл ганарыцца тым, як моцна ў фізіялагічным сэнсе мяне змяніла мацярынства». 

Па хэштэгу — ужо некалькі соцень праўдзівых расповедаў пра прыманне сябе.

A post shared by Meghan (@meg.boggs) on

A post shared by Jenn Newman (@jenn.newm) on

Nina.nn.by

Каментары
человек / Адказаць 24.04.2018 / 17:31

Настоящая женщина после родов о ребенке думает и ограничивает себя в еде. когда кормить грудью перестает. потому что "есть за двоих" уже не нужно.

19
:) / Адказаць 24.04.2018 / 17:36

Во время беременности не нужно набирать более 10 килограмм. В процессе родов ребенка весом около 3 килограмм женщина теряет 10 килограмм веса.

14
Lilia / Адказаць 24.04.2018 / 18:19

Раней у інстаграме трэба было паказаць, як у цябе ўсё крута. Цяпер трэба паказаць, як усё фігова.

8
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура