Праект партала
Навокал
10.04.2018 / 14:44
Сенатар з ЗША, якая страціла на вайне абедзве нагі, нарадзіла ў 50 гадоў9

Дэкуорт страціла абедзве нагі, калі яе верталёт быў збіты ў Іраку, Getty Images

50-гадовая Тэмі Дэкуорт, якая страціла абедзве нагі на вайне ў Іраку, стала першым амерыканскім сенатарам, якая нарадзіла дзіця.

У 2012 годзе Дэкуорт стала першай жанчынай-інвалідам, абранай у Сенат. Цяпер яна яшчэ і адна з дзесяці жанчын у гісторыі ЗША, якія нарадзілі дзяцей, займаючы выбарную пасаду.

Дзяўчынку назвалі Мэйл Пэрлі Боўлсбі, у гонар бабулі Дэкуорт, якая працавала медсястрой падчас Другой сусветнай вайны.

Мэйл — другая дачка Дэкуорт. Дзіця нарадзілася ў шпіталі ў прыгарадзе Вашынгтона.

«Бацькоўства тычыцца не толькі жанчын. Гэта пытанне эканомікі, якое тычыцца ўсіх бацькоў — жанчын і мужчын — аднолькава», — заявіла сенатар з нагоды нараджэння дачкі.

«Як бы ні было складана несці цяжар мацярынства, я — не адзіная ў свеце маці, што працуе, а мае дзеці натхняюць мяне на тое, каб працаваць больш і абараняць інтарэсы працуючых сем'яў», — дадала Дэкуорт.

У сакавіку сенатары з абедзвюх партый адзначылі будучае нараджэнне дзіцяці Дэкуорт у будынку Капітолія.

Сама Дэкуорт у інтэрв'ю газеце Chicago Sun-Times прызналася, што зацяжарыць другі раз ёй удалося з цяжкасцю пасля некалькіх цыклаў штучнага апладнення і выкідышу.

Тэмі Дэкуорт са сваёй старэйшай дачкой Абігейл на адкрыцці пасяджэння Кангрэса, Reuters

Першае дзіця Дэкуорт — Абігейл — нарадзілася ў 2014 годзе.

Дэкуорт, акрамя ўсяго іншага, першая амерыканка з азіяцкімі каранямі, якая стала членам Кангрэсу.

У 2018 годзе яна стала аўтарам некалькіх законапраектаў, накіраваных на тое, каб палегчыць жыццё маладым маці. У прыватнасці, яна прапанавала стварыць ва ўсіх аэрапортах пакоі маці і дзіцяці.

Бі-бі-сі

Каментары
Mallorie / Адказаць 10.04.2018 / 16:46

Жизнеутверждающая история!

3
Kate / Адказаць 10.04.2018 / 17:47

Mallorie , Ага, жыццесцвярджальная. Спачатку ногі адарвалі, а потым штучныя зрабілі. Г. Гумазінм.

18
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць 10.04.2018 / 17:50

Слава гераiне!!!✌✌✌

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура