Праект газеты
Накіпела Расіянцы забаранілі наведваць гурток па анімацыі з-за яе полу4

Жыхарка Масквы Ганна Хегай не змагла запісаць сваю дачку на курс камп'ютарнай анімацыі ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі на Міўсах, таму што такі гурток падрыхтавалі толькі для хлопчыкаў. Дзяўчынцы прапанавалі гурток рукадзелля, а яе маці — «скардзіцца хоць у АБСЕ», паведамляе «Медіазона».

Масквічка звярнулася ў Палац падчас вясновых канікул, каб знайсці гурток для сваёй дзесяцігадовай дачкі. Ёй прапанавалі толькі рукадзелле, качанне з воўны і лепку. На пытанне аб тым, чаму дзяўчынкі не могуць займацца камп'ютарнай анімацыяй, Хегай заявілі, што гэтым займаюцца толькі хлопчыкі і калі яна незадаволеная, можа знайсці іншае месца.

У каментарах да яе запісу ў Facebook дырэктар установы Вольга Каравацкая распавяла пра тое, што падзел па прыкмеце полу вырашылі зрабіць па просьбе нейкіх бацькоў.

На пытанне аб тым, чаму дзіўныя пажаданні былі выкананы ў парушэнне расійскага закона аб адукацыі, згодна з якім нельга адмаўляць вучням у атрыманні ведаў па прыкмеце полу, Каравацкая не адказала.

Па дадзеных сайта Палаца творчасці дзяцей і моладзі на Міўсах, падчас вясновых канікул там сапраўды працуюць асобныя групы. Хлопчыкі могуць наведваць заняткі па «Лега-анімацыі» і Wargame, дзяўчынкі — танцы і рукадзелле. Дзецям абодвух палоў (7-9 гадоў) можна хадзіць толькі на фізкультуру і заняткі па Lego.

Каментары
Павлик / Адказаць 05.04.2018 / 22:56

Скрепненько, традиционненько, домостройненько.

1
гыгыгы / Адказаць 06.04.2018 / 07:01

Я б на месцы правахоуникау уважлива паглядзеу бы на тамашних прэпадау ци рукаводства - такия "закидоны" часцяком бываюць у психау и вычварэнцау. А тут усе ж дзеци.

0
F / Адказаць 06.04.2018 / 12:09

Адукацыя мае быць асобна. Хлапчукі і дзяўчынкі

13
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура