Праект партала
Навокал
05.04.2018 / 11:06
Новая вокладка Vogue, прысвечаная расавай разнастайнасці, выклікала гарачае абмеркаванне ў сеціве21

Карыстальнікі сацсетак называюць новы нумар «калекцыйным і гістарычным». Рэч у тым, што яго тэмай стала разнастайнасць: на вокладку рэдактар змясціў прадстаўніц самых розных нацыянальнасцяў.

Сярод мадэляў ёсць і лацінаамерыканка, і індыянка, і суданка, і італьянка, і карэянка. Акрамя таго, на вокладцы брытанскага часопіса ўпершыню з'явілася дзяўчына ў хіджабе.

«Калі я кажу пра разнастайнасць, я хачу, каб было зразумела, што для мяне гэта не толькі размова пра цемнаскурых і беласкурых, — напісаў рэдактар Эдвард Энінфул на сайце Vogue UK. — Гаворка ідзе пра разнастайнасць па ўсіх напрамках, няхай гэта будзе раса, памер адзення, сацыяльнае становішча, рэлігія, сэксуальная арыентацыя. Я хачу гэта сказаць гэтай вокладкай».

Ён дадаў, што яшчэ нават пяць год таму вокладка часопіса па розных прычынах нават тэарэтычна не магла быць такой, а цяпер гэта рэальнасць.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура