Праект партала
Густ
12.03.2018 / 17:52
У Мінску пакажуць прэм’ерны спектакль пра роды. Мужчынам таксама прапануюць паспрабаваць сябе ў ролі маці2

Незалежны тэатральны праект «HomoCosmos» у новым спектаклі «Раскрыццё» прапануе пафантазіраваць і ўявіць, што кожны з нас, незалежна ад полу, хутка можа стаць маці.

«HomoCosmos» ужо вядомы тэатральнай публіцы такімі сваімі пастаноўкамі, як «Камера, якую дала мне маці» і «Бог козыту». Цэнтральная тэма даследаванняў праекта закранае чалавека, яго цела, пошук сябе ў прасторы і ўсе тэмы-табу, звязаныя з гэтым.

«Як часта мы чуем або кажам «Як я цябе разумею», але ці разумеем мы адзін аднаго на самай справе? Гісторыя «Раскрыццё» адбудзецца з 4 сябрамі і 100 гледачамі, якія аднойчы сустрэнуцца ў адной прасторы, кожны са сваімі праблемамі і перажываннямі дня. Усё гэта паняволі закране цяжарную Сашу, якая апынецца сярод іх…», — крыху раскрываюць тое, што чакае гледачоў, у анонсе.

Спектакль зроблены па п’есе маладога драматурга Алены Іванюшанкі. Паставіла яе рэжысёрка Наталля Ляванава.

Галоўныя ролі выконваюць: Алена Зуй-Вайцяхоўская (Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр), Крысціна Дробыш (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), Максім Дубоўскі (Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр), Кацярына Бондарава (актрыса тэатра і кіно).

Паглядзець прэм’еру можна будзе 29 і 30 сакавіка ў 19.00 ў прасторы «Ok16» (Кастрычніцкая, 16). Больш інфармацыі пра падзею і квіткі шукайце па спасылцы.

Чытайце таксама:

У Беларусі паставілі спектакль пра роды і маці Лукашэнкі. Будзе яшчэ адзін ФОТЫ

Nina.nn.by

Каментары
Ефим / Адказаць 12.03.2018 / 21:21

Как надоели феминисткими заходами и прочей чепухой!!!

4
Ждун / Адказаць 13.03.2018 / 08:08

Ефим ,, эммм... Роды давно стали феминизмом?

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура