Праект газеты
Тое-сёе Модны свет заваёўваюць віртуальныя мадэлі: што гэта такое?3

Зусім нядаўна грамадскасць абмяркоўвала дзяўчыну Мікелу Соўсу, якая стала тварам многіх модных брэндаў. Усё б было звычайна, калі б яна была сапраўдным чалавекам. Насамрэч, яна аказалася ўсяго толькі створанай на камп’ютары віртуальнай карцінкай. 

За жыццём кібердзяўчыны Мікелы Соўсы сочаць тысячы чалавек з усяго свету.

Цяпер да кібергераіні Мікелы дадалася яшчэ адна — «digital-супермадэль» Шуду Грэйм.

Дзяўчыну ўпершыню заўважылі ў рэкламе брэнда спявачкі Рыяны: яна выглядала настолькі ідэальна, што адразу звярнула на сябе ўвагу. Але ўсіх, хто закахаўся у бездакорныя рысы твару і далікатную скуру мадэлі, чакала расчараванне: яна — гэта ўсяго толькі бяздушныя пікселі.

Намаляваў Шуду лонданскі фатограф: каб стварыць адзін фотаздымак са сваім персанажам, ён патраціў некалькі дзён у праграме для 3D-мадэлявання.

Цікава, што сёння 2D- і 3D-людзі маюць магчымасць працаваць з брэндамі і прасоўваць прадукты не горш за сапраўдных. Некаторыя прадстаўнікі фэшн-сферы нават думаюць, што ў будучыні яны заменяць сапраўдных людзей: яны ўніверсальныя, могуць прыняць любую позу, не хварэюць і не маюць комплексаў.

Nina.nn.by

Каментары
Кун / Адказаць 19.02.2018 / 12:11

Короче будущее будет чисто для мужиков и умных некрасивых женщин

7
віртуальны чытач / Адказаць 19.02.2018 / 12:45

развіццё найноўшых тэхналогій прывяде да знікнення многіх прафесій, якія проста будуць выконвацца робатамі, віртуальнымі 3д мадэлямі, ці штучным інтэлектам ...

0
db / Адказаць 19.02.2018 / 12:50

дайце нам віртуальнага прэзідэнта - новага, з тэрмінам дзеяння не более 2*5 год, і з гарантыяй, каб калі што - яго можна было па гарантыі вярнуць ... ну і 87% віртуальных выбаршчыкаў)

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура