Праект партала
Накіпела
17.02.2018 / 19:40
Бацькі зноў абураюцца незразумелымі паборамі ў маладзечанскай школе. Дырэктарка: Яны ўсё прыдумляюць42

У Рэдакцыю звярнулася маці аднаго з вучняў маладзечанскай сярэдняй школы №14. Кіруе ёй Каліна Капуцкая, цяпер яна балатуецца ў мясцовыя дэпутаты. Гэта тая самая школа, што ў снежні праславілася на ўсю краіну, зрабіўшы платны ўваход для бацькоў на пераднавагодні дзіцячы ранішнік. Пасля таго, як сітуацыя шырока абмяркоўвалася ў прэсе, гэтае новаўвядзенне адмянілі. Але бацькі скардзяцца, што паборы як былі, так і застаюцца.

Маладзечанская сярэдняя школа №14. Фота з сайта навучальнай установы.

Маці, якая гутарыла з намі, папрасіла не называць ні яе імя, ні клас, у якім вучыцца дзіця, паколькі не хоча, каб пасля хтосьці на ім «адыгрываўся». Жанчына кажа, што звяртаецца не толькі ад сябе, а ад супольнасці бацькоў школы, якія хочуць спыніць пастаянныя грашовыя зборы.

«Бацькам званілі на мабільныя тэлефоны і казалі: «Ваша дзіця будзе ўдзельнічаць у школьным ранішніку, там будзе танец, таму з вас 15 рублёў». Нам тлумачылі, што школа нібыта будзе шыць касцюмы для гэтага танца. Калі ж мы пыталіся, ці аддадуць нам потым гэтыя касцюмы назад, бо мы плацім за іх грошы, нам адмаўлялі: «Мы не можам. Уявіце, калі б мы ўсім раздавалі касцюмы, што б тады атрымалася?»» — распавядае пра сітуацыю маці школьніка.

З яе слоў, бацькам, якія казалі, што не змогуць прынесці гэтыя грошы, настаўніца танцаў адказвала так: «Тады ваша дзіця не будзе танцаваць».

«Гэта, канечне, моцна зачапіла многіх бацькоў. Мы лічым несправядлівым, што нехта з дзяцей не будзе дапушчаны да ранішніка, таму што бацькі не змаглі прынесці 15 рублёў. Прычым незразумела каму і на што. Мы ж нават не ведаем, ці сапраўды будуць шыць касцюмы, нам ніхто ніколі не даваў справаздачу, куды пайшлі грошы! Гэта не першы раз, яны так дзейнічаюць на працягу гадоў пяці. Бацькі моўчкі нясуць грошы, а рэчы, нібыта набытыя за іх, потым ніхто не вяртае», — працягвае суразмоўца.

Паводле яе слоў, настаўніца танцаў таксама прапаноўвала некаторым бацькам, якія хочуць забраць касцюмы, даплаціць. 

Бацькі ўжо паскардзіліся на гэтую сітуацыю ва Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама. Тым, хто ўжо паспеў здаць грошы, іх вярнулі і прынеслі прабачэнні.

Каліна Капуцкая, дырэктарка. Фота з сайта школы.

Мы звярнуліся да дырэктаркі школы Каліны Капуцкай з просьбай патлумачыць сітуацыю, але яна сцвярджае, што чуе пра яе ўпершыню:

«Ні з каго ніхто нічога не збірае. Я не ведаю, што вы мне такое гаворыце. Якія ранішнікі? Такога няма. Вас дэзынфармавалі. Няхай да мяне прыходзяць і вырашаюць пытанне. Да мяне ніхто не звяртаўся», — пракаментавала яна.

НР

Каментары
Studio Brussel. / Адказаць 17.02.2018 / 20:17

Собрались родители детей и от скуки решили оклеветать бедняжку. -Хай да мяне прыходзяць..)) Короче, того мужика, устроившего скандал на педсовете, я прекрасно понимаю бо сам учился в аж 3х беларуских школах и видал этот контингент придурковатых училок. Меня не цепляет, когда они жалуются на свою нищету и неуважение к ним. Они не потерпевшие, а соучастники ярмошиной и ко.

5
Депутат / Адказаць 17.02.2018 / 20:47

****«Ні з каго ніхто нічога не збірае. Я не ведаю, што вы мне такое гаворыце. Якія ранішнікі? Такога няма. Вас дэзынфармавалі. Няхай да мяне прыходзяць і вырашаюць пытанне. Да мяне ніхто не звяртаўся», — пракаментавала яна. ---------- А, ну как всегда. Почти как на Нюрнбергском процессе: - Это ваша подпись? - Да. - Вы подписывали этот расстрельный документ? - Нет...

3
Юрась Беларус / Адказаць 17.02.2018 / 20:56

Рабы лукашысцкай улады.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура