Праект партала
Стасункі
17.02.2018 / 00:12
Лявон Вольскі ажаніўся ФОТА30

Мар'яна Вольская абвесціла ў фэйсбуку пра сваё замужжа. 

Прозвішча нікому ў гэтай пары мяняць не давядзецца, бо Вольская — гэта і прозвішча самой Мар'яны. Зазначым, што ў культурніцкіх колах яе ведаюць таксама пад яе літаратурным псеўданімам «Яня Ядвабная».

У студзені ў інтэрв'ю «Ніне» дачка Лявона Вольскага Адэля сказала, што ўдзячная Яньцы. Яна прыйшла ў цяжкі перыяд, калі сям'я моцна перажывала сыход Ганны Вольскай.

«Бацьку было вельмі складана. Гэта была вялікая страта і стрэс. Не буду казаць, што адбывалася, але тое было страшна. Пры гэтым я не магла пастаянна знаходзіцца з ім разам, бо вучуся ў Польшчы. І я разумею, што новыя стасункі дапамаглі тату вытрымаць, я ўдзячная Яньцы за гэта. Мне ніколі не хацелася сварыцца і крычаць на яго з гэтай нагоды, маўляў, «што ты робіш?». Калі ён шчаслівы, то шчаслівая і я», — дзялілася Адэля.

Мы таксама зычым шчасця Вольскім і віншуем з гэтай радаснай падзеяй!

Nina.nn.by

Каментары
Опт / Адказаць 17.02.2018 / 00:40

Мудрая дачка у Пана Лявона, дай Божа ёй добрай долі.

4
одноклассник / Адказаць 17.02.2018 / 01:21

Ничего, что Вольская был псевдоним...фанатки они такие! Звать её Едвабная Яна Геннадьевна.

4
Марфа / Адказаць 17.02.2018 / 01:22

Да уж, не долго страдал .. Все вы такие мужики - без баб жить не можете ..

86
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура