Праект партала
Тое-сёе
15.02.2018 / 11:52
Трансгендар упершыню ў гісторыі змог карміць немаўля грудзьмі6

Жанчына-трансгендар, дзякуючы гарманальнай тэрапіі, змагла карміць нованароджанага на працягу шасці тыдняў толькі ўласным грудным малаком. Пры гэтым аперацый па карэкцыі полу, такіх як вагінапластыка, не праводзілася, піша Transgender Health.

30-гадовая жанчына-трансгендар звярнулася ў Цэнтр медыцыны і хірургіі трансгендараў Маўнт Сінай у ЗША і распавяла, што яе партнёрка цяжарная, але яна не хоча ў будучыні карміць грудзьмі дзіця.

На працягу шасці гадоў да гэтага трансгендар прымала фемінізуючы набор гармонаў. Каб дапамагчы, дактары за тры з паловай месяцы да нараджэння дзіцяці пачалі даваць ёй гармоны дамперыдон, эстрадыёл і прагестэрон. У выніку пры выкарыстанні малакаадсмоктвальніка — прылады для сцэджвання груднога малака — удалося атрымліваць дастатковую колькасць малака для кармлення немаўляці цягам шасці тыдняў. Потым, ужо адначасова з іншай ежай, кармленне працягвалася яшчэ шэсць месяцаў.

«Мы лічым, што гэта першая паўнавартасная справаздача ў медыцынскай літаратуры аб выкліканай [штучнымі метадамі] лактацыі ў жанчыны-трансгендара», — пішуць аўтары артыкула.

Адзначаецца, што дамперыдон — прэпарат, які не ўхваляе амерыканскае Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA), але які часта выкарыстоўваюць людзі, якія самастойна займаюцца гарманальнай тэрапіяй. 

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура