Праект партала
Навокал
01.02.2018 / 18:32
З экспазіцыі галерэі прыбралі працу Уотэрхаўса: у німфах знайшлі сэксізм36

Кіраўніцтва манчэстэрскай мастацкай галэрэі заявіла, што яны здымаюць з экспазіцыі працу «Гілас і німфы» Джона Уотэрхаўса, бо гэтая эратычная віктарыянская фантазія можа быць абразлівай для сучаснага грамадства.

«Гілас і німфы», 1896 год.

Куратар галерэі патлумачыў, што іх жэст — гэта адказ на рух #MeToo, які асуджае сэксуальны гвалт і дамаганні. На погляд некаторых мастацтвазнаўцаў, дадзеная карціна, сюжэт якой ілюструе, як аголеныя німфы заманьваюць мужчыну на смерць, увасабляе жаночае цела ў якасці пасіўнай дэкаратыўнай мастацкай формы.

Здымаючы карціну, куратары не пакідаюць за сабой апошняе слова цэнзуры, а просяць грамадства выказацца і пачаць дыскусію: ці варта пакідаць у публічнай прасторы мастацтва, якое не адпавядае сучаснай філасофіі грамадства, дзе асуджаецца сэксізм?

Такія дзеянні ўжо пацягнулі за сабой шмат меркаванняў. Некаторыя людзі лічаць такое рашэнне палітычна правільным, «паліткарэктным», але іншыя асуджаюць: яны ўпэўненыя, што гэта — небяспечны прэцэдэнт. Так, незалежны мастак Майкл Браўн сказаў, што ён занепакоены тым, што мінулае і гісторыя сціраюцца. «Мне не падабаецца, калі мастакам кажуць: «Гэта няправільна, а гэта правільна». Яны выкарыстоўваюць сваю ўладу для вета на мастацтва ў публічнай калекцыі», — заявіў мастак.

А што з гэтай нагоды думаеце вы?

Даведка: Джон Уотэрхаўс — англійскі мастак ХІХ стагоддзя, вядомы жаночымі вобразамі, якія ён любіў запазычваць з міфалогіі і літаратуры. У сучаснасці некаторыя людзі асуджаюць мастака за тое, што яго працы знаходзяцца за адзін крок ад парнаграфіі. Вось некаторыя з іх:

«Гілас і німфа».

«Вядзьмарка ля сажалкі».

«Рэха і Нарцыс».

Nina.nn.by

Каментары
зюзя / Адказаць 01.02.2018 / 18:40

Ды ўжо хочацца лаяцца матам...

3
ParaBellum / Адказаць 01.02.2018 / 19:12

якое не адпавядае сучаснай філасофіі грамадства ============================== Дакладней, леваліберальнай таталітарнай ідэялогіі. Дастала ўжо гэта ўсё. Калі так і далей, то рэшткі свабоды слова і сумлення будуць скасаваныя. Абсурд за абсурдам. Калі карыстацца іхняй логікай, то трэба зьнішчыць больш за палову твораў мастацтва: жывапісу, скульптуры, песьняў. І я не зьдзіўлюся, што так і зробяць.

3
вучоны / Адказаць 01.02.2018 / 19:44

Такие красивые картины... где в них намек на порно? Чушь.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура