Праект газеты
Тое-сёе Жанчыны тлумачаць, чым перфаратар адрозніваецца ад дрыля — ВІДЭАапытанка11

Мы ўжо правяралі, ці разумеюць мужчыны значэнне словаў хайлайтар, клатч, слінг, ці могуць адрозніць колер марсала ад колеру ціфані, а цяпер зладзілі ў Мінску праверку для жанчын.

Мы задалі ім дзесяць пытанняў, якія ў мужчын звычайна не выклікаюць асаблівых цяжкасцяў. Вы б змаглі на іх адказаць?

З ходу ўсё дакладна патлумачыць не так і проста, таму мы прасілі ўдзельніц нашай відэаапытанкі прыводзіць розныя асацыяцыі, спрабаваць адгадаць сферу, калі на нейкім са словаў надыходзіў ступар. 

1. Што такое ўдар пырам у футболе?

Гэта ўдар наском буцы, але ў прафесійным футболе рэдка выкарыстоўваюць гэты тэрмін.

2. Што такое афсайд?

Становішча «па-за гульнёй» у футболе.

3. Што такое карбюратар?

Частка некаторых бензінавых рухавікоў унутранага згарання. Дзякуючы карбюратару ідзе выпарэнне і змешванне паліва з паветрам у прапорцыі, неабходнай для нармальнага згарання.

4. Што такое мармышка?

Вельмі патрэбная рэч для рыбакоў. Гэта невялікі металічны груз, што па форме нагадвае кроплю, у якім замацаваны кручок і ёсць адтуліна для лёскі.

5. Што такое пасаціжы?

Шматфункцыянальны ручны слясарна-мантажны інструмент для заціску і захопу труб і розных дэталяў.

6. Што такое аддон?

Абнаўленні для камп'ютарных гульняў. Большасць дапаўненняў, якія называюць аддонамі, дадаюць новыя ўзроўні, новую зброю ды персанажаў.

7. Што такое дрэдноўт?

Пакаленне вайсковых караблёў, што з'явілася ў пачатку 20 стагоддзя.

8. Чым перфаратар адрозніваецца ад дрыля?

Галоўнае адрозненне ў тым, што перфаратар патрэбны для дзяўбання, а ўдарны дрыль — для свідравання.

9. Што такое балгарка?

Так называюць вуглавую шліфавальную машыну для рэзкі металу, каменю, дрэва, шліфоўкі і зачысткі металічных, цэментных, гранітных і мармуровых паверхняў.

10. Што злучае паміж сабой амерыканка?

Розныя дэталі сістэм трубаправодаў.

Глядзіце таксама:

Мужчыны спрабуюць патлумачыць, што такое глітар і на што падобны колер марсала

Настасся Роўда, Воля Афіцэрава

Каментары
Scooter / Адказаць 18.01.2018 / 16:43

Дзякуй, з некаторых адказаў парагатаў 😀 А пра "дрэдноўт" ні ведаў :)

2
Кун / Адказаць 18.01.2018 / 17:12

Норм че)) я бы про дредноут и американку бы не ответил

1
:) / Адказаць 18.01.2018 / 17:54

может кто-то захочет этим девочкам что-то объяснять, а может будет общаться с теми девочками. которые сами учатся там и работают, где мальчики учатся и работают или в какой-то смежной области, или вместо резиновой куклы кому-то подойдут. если муж умеет все пропускать мимо ушей. что говорит женщина. а может найдут тех мальчиков. кто с этим девочками на одной волне

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура