Праект партала
Навокал
18.01.2018 / 12:48
Брыжыт Бардо назвала заявы актрыс пра дамаганні крывадушнымі24

Легендарная французская актрыса і спявачка Брыжыт Бардо лічыць, што заявы актрыс пра сэксуальныя дамаганні прадзюсараў крывадушныя, піша выданне Paris Match.

Раней група са 100 жанчын, сярод якіх французская актрыса Катрын Дэнёў, нямецкая актрыса Інгрыд Кавен і французская пісьменніца Катрын Міле, у адкрытым лісце, што апублікавала газета Monde, выступілі супраць хвалі «нянавісці да мужчын», якая ўзнікла пасля публікацыі матэрыялаў пра дамаганні.

«Што да актрыс, але не жанчын у цэлым, то ў большасці сваёй гэтыя выпадкі крывадушныя, смешныя і нецікавыя», — заявіла Бардо ў інтэрв'ю выданню.

Яна дадала, што многія актрысы самі заляцаюцца да прадзюсараў, каб атрымаць ролю, а пасля заяўляюць пра дамаганні.

Актрыса адзначыла, што ніколі не была ахвярай сэксуальных дамаганняў, а кампліменты заўсёды знаходзіла «чароўнымі».

Рух #MeToo ўзнік і атрымаў шырокі распаўсюд у сацыяльных сетках у 2017 годзе, пасля таго як New York Times апублікаваў вынікі расследавання пра мноства выпадкаў дамаганняў з боку знакамітага прадзюсара Харві Вайнштэйна. Удзельнікі руху распавядаюць пра сэксуальныя дамаганні, з якімі сутыкнуліся яны. У выніку прадзюсара звольнілі з заснаванай ім жа кампаніі і выключылі з цэлага шэрагу прафесійных супольнасцяў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура