Праект газеты
Навокал Маці хлопчыка з рэкламы H&M сказала, што думае пра «расісцкі» швэдар17

Скандал вакол худзі з надпісам «Самая крутая малпа ў джунглях» ніяк не ўляжацца. Спачатку са шведскім вытворцам адмовіўся супрацоўнічаць канадскі рэпер The Weeknd, а пасля — амерыканскі рэпер G-Eazy, які падрыхтаваў з H&M сумесную калекцыю.

Але маці хлопчыка, які пазіраваў у худзі, не лічыць, што тут ёсць расізм.

«Я маці, і гэта адна з соцень рэчаў, у якіх пазіраваў мой сын. Я была з ім на ўсіх фотасесіях, і гэтая не стала выключэннем. Кожны чалавек мае права на сваё меркаванне пра гэтую сітуацыю. Я сапраўды не разумею [адкуль думкі пра расізм — заўв. Рэд.], але не таму, што не хачу разумець, а таму, што мой лад мыслення не дапускае такіх думак. Выбачайце», — пракаментавала Тэры Манга.

Профільная выява Тэры Манга ў фэйсбуку.

Брэнд ужо выдаліў скандальны здымак і зняў з продажу гэтае худзі. Кампанія патлумачыла, што гэта было абсалютнай выпадковасцю, бо супрацоўнікі не думалі пра расавыя і культурныя асаблівасці і, адпаведна, не ўлічвалі гэта. Кампанія запэўніла, што асэнсавала ўпушчэнне і надалей будзе рабіць усё, каб падобны канфлікт не паўтарыўся.

Nina.nn.by

Каментары
Яўген / Адказаць 11.01.2018 / 20:29

Што і трэба было даказаць, хворыя тыя, хто бачыць расізм у простых рэчах

2
хамса / Адказаць 11.01.2018 / 20:34

не разумею - што такога ў гэтым надпісе? людзі не ўмеюць пасмяяцца з сябе

2
Хэльвіг / Адказаць 11.01.2018 / 21:16

Калі ўжо НН пераклала артыкул пра рэакцыю мамы хлопчыка ў швэдры вядомай шведскай фірмы H&M з непрыстойным надпісам, то трэба было перакладаць усё. То бок у тым артыкуле йдзецца пра тое, што яго мама швэдка нігерыйскага паходжаньня (нарадзілася і вырасла ў Нігерыі). Гэта значыць, што хутчэй за ўсё, я чамусьці ў гэтым не сумняваюся, што яна папросту з дапамогай свайго сына зарабляе грошы, т.б. грошы за яго рэкляму вопраткі і адзеньня. Выкарыстоўвае яго як своеасаблівую прыладу дзеля зарабляньня касы (грошай), на Захадзе людзі з краін трэцяга сьвету так часта робяць. Таму калі пачытаць цэлы тэкст, то яе рэакцыя выглядае вельмі дзіўнай, г.зн. калі бальшыня людзей пабачыла ў тым надпісы расізм (а ён там ёсьць), яна неяк няўцямна спрабуе гэтае абурэньне супакоіць. Баіцца, што кампанія H&M выкіне яе хлопчыка з рэкламнай каманды і яна застанецца без грошай.

29
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура