Праект газеты
Дома Спевы дапамагаюць пераадолець пасляродавую дэпрэсію2

Навукоўцы высветлілі, што спевы дапамагаюць жанчынам пераадолець пасляродавую дэпрэсію. Даследаванне апублікаванае ў часопісе British Journal of Psychiatry, перадае Бі-Бі-Сі.

Фота Getty Images.

«Постнатальная (пасляродавая) дэпрэсія знясільвае маці і сям'ю. Але нашы даследаванні паказваюць, што некаторым жанчынам нешта настолькі даступнае, як спевы з дзіцём, могуць дапамагчы паскорыць аднаўленне падчас аднаго з самых уразлівых перыядаў жыцця», — кажа доктар Розі Перкінс з Лонданскага цэнтра павышэння кваліфікацыі.

Акрамя таго, даследаванне паказала, што яшчэ хутчэй аднавіцца дапамогуць спевы ў кампаніі.

Даследчыкі прааналізавалі жыццё 134 жанчын на працягу першых 40 тыдняў іх мацярынства. Іх размеркавалі па групах: адных адправілі ў гурток спеваў, іншых — у творчую майстэрню, трэцім прызначылі курс аднаўлення. Высветлілася, што некаторым жанчынам спевы дапамагаюць пераадолець дэпрэсію.

Аднак у даследаванні не гаворыцца, з чым гэта звязана. 

Раней іншыя групы навукоўцаў прыходзілі да высновы, што харавыя спевы — выдатны спосаб барацьбы з дэпрэсіўнымі сімптомамі сярод пажылых людзей, якія пакутуюць ад адзіноты.

Магчыма, гэта звязана з тым, што такое баўленне вольнага часу патрабуе інтэнсіўнай камунікацыі з людзьмі, што само па сабе вельмі карысна для чалавека.

Nina.nn.by

Каментары
Кун / Адказаць 10.01.2018 / 22:57

То-то у меня сосед сверху не забывается, особенно по вечерам начиная с выходных, в глубочайшей депрессии должно быть(((

0
Гость / Адказаць 11.01.2018 / 12:30

Мужчинам пение поможет ?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура