Праект газеты
Тонус Мадэль распавяла простую схему, як хутка перамагчы вугры. Няўжо гэта працуе?15

Брыяна Лопез з Лос-Анджэлеса раней страшна пакутавала праз праблемы са скурай твару. Дзяўчына перыядычна ўпадала ў дэпрэсіі і адмаўлялася бачыць сваіх блізкіх. Гэта працягвалася, пакуль Брыяна не вырашыла пачаць змагацца з акне. Ужо праз тыдзень яна заўважыла добрыя вынікі, а праз некалькі месяцаў скура стала амаль што ідэальнай.

Сваю схему догляду за тварам дзяўчына распісала ў інстаграме, прыклаўшы здымак «да» і «пасля», які каментароў не патрабуе. За месяц допіс сабраў 17 тысяч лайкаў — падобна, рэцэпт сапраўды працуе.

Вось пяць крокаў, якія Брыяна паўтарала з дня ў дзень, а то і па некалькі разоў.

1. Ачышчэнне скуры алеем жажаба. Дзяўчына наносіць яго масажнымі рухамі на скуру, а пасля выдаляе мяккай тканінай ці касметычнай сурвэткай. Працэдура паўтараецца двойчы.

2. Пасля алею ў ход ідзе маска [але толькі ў тым выпадку, калі ў гэты дзень дзяўчына карысталася танальным крэмам, пудрай ці іншай касметыкай. Калі не, то гэты крок прапускаецца]. Брыяна бярэ 2 ст.л. натуральнага мёду, 1/2 ч.л. цынамону і 1/2 ч.л. куркумы, змешвае ўсё і наносіць на твар прыкладна на гадзіну.

У гэтай маскі ёсць некалькі альтэрнатыўных варыянтаў: з бентанітавай гліны або серы — яны падсушваюць скуру.

3. Далей, каб аднавіць водны баланс скуры, Брыяна выкарыстоўвае сыроватку на алеях шыпшыны і морквы, у якую дадае некалькі кропляў эфірнага алею лаванды. Наносіцца гэты серум на вільготную скуру лёгкімі дотыкамі. Але зноў жа: крок актуальны толькі ў тым выпадку, калі ў гэты дзень на твары быў макіяж.

4. Перад сном на зоны высыпанняў Брыяна кропкава наносіць натуральнае масла шы [мы раней падрабязна пісалі пра розныя батэры і калі які выкарыстоўваць]. Гэты пункт абавязковы і не залежыць ад таго, была ці не касметыка на твары.

5. І напрыканцы — прыём унутр раслінных дадаткаў: куркумы, растаропшы, ламінарыі, крушыны і лісця дрэва нім. Але тут, канечне, трэба раіцца з доктарам, каб не нарвацца на алергію і не нашкодзіць арганізму.

А што дапамагае вам?

Nina.nn.by

Каментары
ЯНКА / Адказаць 10.01.2018 / 05:33

💆 «ШТО ДАПАМОЖА ВАМ? — ПАРАДЫ КАСЬМЕТОЛУХА» 💆 Многія ўпэўненыя, што новыя ўгры ў іх ня зьявяцца. «Надта слушна, — згаджаемся мы. — Бо ім няма болей дзе!» Дык як агораць гэна гора? Вышэй добра сказана, што трэ' ачысьціць душу й цела. Пасьля чаго неабходна пачаць тынкаваць твар усялякімі сьлізготкімі (цьфу, паскудзтва! — выдалена) хымычнымі ці расьліннымі маскамі. 🐺 Між тым насамрэч больш прасьцей і эфектыўней выкарыстоўваць цалкам іншыя. Якія? Ну, напрыклад, маску ваўка з «Ну, пачакай»... 🐑 І гэта, спадарыні, — праверце — за раз вырашае ўсе такія праблемы. Бо, найперш, сьвяжо'! І па-другое, ня бачна ніякіх прышчоў, колаў пад вачыма, сінякоў, даўгога чырвонага носу, танклявых як вяровачкі вуснаў, акулавых зубак, двайнога падбароддзя. А калі зусім (лычам — закрэсьлена) тварам ня выйшла, то гэткая маска навогул для вас самае лепшае й таньнейшае, чым застрэліцца, выйсьце. 😭 Чытайце яшчэ: «Нішто так не прыгожыць жанчыну, як звыродлівасьць ейных сябровак» і «Як расьцягнуць вушы, каб ногі былі ад вушэй». 🎓

10
Дима / Адказаць 10.01.2018 / 07:37

Красивые снаружи-пустые внутри...

25
паспяховы / Адказаць 10.01.2018 / 08:08

макияж не позволяет оценить состояние ее кожи. Враки.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура