Праект газеты
Дома Гатуем багатае печыва, якое стане добрым падарункам вам і блізкім16

Люблю такое печыва — багатае, духмянае, дзе мноства смакаў і тэкстур спалучаюцца ў адзінае гарманічнае цэлае, ад якога практычна немагчыма адарвацца. Паўсядзённым яго, бадай, не назавеш: яно сапраўды «святочнае», з такім не сорамна прыйсці ў госці альбо напячы яго на падарункі. Пакаштуйце самі і ўпэўніцеся!

Вам спатрэбіцца:

  • 100 г масла
  • 150 г цукру
  • дробка солі
  • 200 г мукі
  • 1 ч.л. прыправы для перніка
  • 1 яйка
  • 50 г арэхаў (у мяне быў міндаль)
  • 100 г шакаладу
  • 50 г разынак
  • 50 г сушаных журавін
  • цэдра 1 апельсіна (па жаданні)

Як гатаваць:

1. Мяккае масла добра ўзбіць з цукрам. Дадаць яйка і зноў узбіць.

2. Муку змяшаць з соллю, спецыямі і цэдрай, паступова дадаць у масляна-яечную сумесь. 

3. Шакалад і арэхі дробна пасячы, дадаць у цеста разам з разынкамі і журавінамі, добра перамяшаць.

Дарэчы, шакаладка ў мяне была порыстая, і толькі выняўшы гатовае печыва з духоўкі, я ўзгадала, што недзе бачыла параду не ўжываць такія ў выпечцы. Справа ў тым, што порысты шакалад амаль не плавіцца, таму, калі вам важная цякучая тэкстура растопленых кавалачкаў, памятайце пра гэта. На смак жа яно ніяк не паўплывала, печыва з шакаладам — гэта ўсё адно печыва з шакаладам.

4. Скруціць з цеста каўбаску дыяметрам 5-7 см, загарнуць у харчовую плёнку і пакласці ў халадзільнік на гадзіну (альбо ў маразільнік на 20 хвілін).

5. З ахалоджанага цеста нарэзаць пячэнькі таўшчынёй 0,7-1 см, выкласці на бляху. Выпякаць 15-20 хвілін на 180°С.

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

Каментары
Žvir / Адказаць 07.01.2018 / 19:50

Nie, nu, razynki nie pasujuc` da hetkaj receptury. Prypravy dlia piernikaū nie spalučajucca z razynkami, adno adnaho niveliujuc`. A vos` žuraviny - u samy raz ! I razmolataha kmieny z kaliandraj dadac` nie zaškodzila b...Ja ū hetym upeūnieny.

4
ЮМ / Адказаць 07.01.2018 / 22:24

Žvir , гэта вы за 40 хвілін здолелі яго спячы, пакаштаваць і прыйсці да высновы, што разынкі сюды не пасуюць? Брава!

0
Žvir / Адказаць 07.01.2018 / 23:28

ЮМ /Адказаць / Ja ūjaviū smak razmiaklych u ciescie, i praz termaapracoūku, pry vypiakaņni, razynak, ujaviū, jak jany, salodkija, prylipajuc` da zuboū i dziosien pad supravadžeņnie smaku i vodaru piernikavaj prypravy...Viedajecie, nie, heta nie pasuje takomu receptu. Inšaja sprava žuraviny ! Jany buduc` sihnalic` u rocie niečakanymi vybuchami (jak navahodnija chlapuški) kislinki, i na fonie piernikavaj prypravy buduc` pryjemnym siurpryzam. Nu, skažycie, što ja nia maju racyi...Ja jaje maju !...A kali Vy dadascio ū ciesta pieramolatyja kmien i kaliandru (kmienu paboliej), dyk heta ūvohulie možna budzie zapatentavac` pad brendam "Žvir" i skalacic` niachily kapital ! Harantavana...:)

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура