Праект газеты
Тое-сёе Самая валасатая дзяўчына ў свеце выйшла замуж і пачала галіць твар21

17-гадовая Супатра Сусуфан з Тайланда, прызнаная ў 2010 годзе «самай валасатай дзяўчынай у свеце» па версіі Кнігі рэкордаў Гінеса, выйшла замуж. Пра гэта паведамляе выданне Metro.

Фота Daily Mail.

Сусуфан з Бангкока з дзяцінства пакутуе ад рэдкага захворвання — сіндрому Абрамса, таксама вядомага як гіпертрыхоз або сіндром пярэваратня. З часоў Сярэднявечча было вядома толькі пра 50 такіх хворых. У гэтых людзей па ўсім целе растуць густыя валасы за выключэннем далоняў і ступняў.

У дзяцінстве Сусуфан спрабавала рабіць лазерную эпіляцыю, але яна не дапамагла. Нейкі час яна перастала змагацца з валасамі на твары, аднак пасля вяселля пачала галіцца. Пра свайго мужа яна кажа так: «Ты не толькі мой першы мужчына, але і каханне ўсяго майго жыцця».

Nina.nn.by

Каментары
Satan / Адказаць 05.01.2018 / 12:23

Эээ... гммм... может лучше еще одну новость про бывшую Курьяна?

2
Хе-хе / Адказаць 05.01.2018 / 12:37

Фильм "Женщина-обезьяна" смотрели? Фильм - классика, а вот эта новость вызывает разные сомнения

0
хамса / Адказаць 05.01.2018 / 13:16

чацверакласніца на пытанне: чаму добра быць дзяўчынкай, а не хлопчыкам, адказала: таму, што не трэба галіцца.. наіўная (анекдот)

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура