Праект партала
Навокал
09.12.2017 / 14:59
У Індыі адразу пасля нараджэння памерла дзіця-русалка без вызначанага полу5

Дзіця з сірэнамеліяй (так званым сіндромам русалкі), памерла ў Індыі праз чатыры гадзіны пасля нараджэння, паведамляе Daily Mail.

Немаўля з'явілася на свет са зрослымі нагамі і недаразвітым тазам. Лекары не змаглі вызначыць яго пол, бо ў дзіцяці цалкам адсутнічалі вонкавыя палавыя органы.

Адзначаецца, што маці дзіцяці, 23-гадовая Мускура Бібі, не назіралася на працягу цяжарнасці і не ведала пра стан плоду. У яе і бацькі немаўляці не было грошай на медыцынскае абслугоўванне.

Сірэнамелія сустракаецца ў адным выпадку на 100 тысяч народжаных. Звычайна такія дзеці паміраюць на першы-другі дзень жыцця.

У 2004 годзе ў Перу нарадзілася «русалка» Мілаграс Серон, якая пасля некалькіх аперацый атрымала магчымасць хадзіць.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура