Праект газеты
Навокал Time назваў Чалавекам года мужчын і жанчын, якія першымі распавялі пра дамагальніцтвы7

Рэдакцыя амерыканскага часопіса Time назвала Чалавекам года ўдзельнікаў руху Silence Breakers, што першымі распавялі пра сэксуальныя дамаганні. Сярод іх актрыса Эшлі Джад, спявачка Тэйлар Свіфт, экс-інжынер кампаніі Uber С'юзан Фаўлер.

Рух узнік пасля таго, як на пачатку кастрычніка The New Yorker і The New York Times апублікавалі вынікі расследавання пра шматлікія выпадкі дамаганняў з боку знакамітага прадзюсара Харві Вайнштэйна.

Мужчыны і жанчыны, што выступілі супраць сэксуальнага гвалту і дамагальніцтваў, аб'ядналіся пад хэштэгам #MeToo. Актрысы адна за другой пачалі распавядаць пра тыя сітуацыі, з якімі сутыкнуліся яны.

На вокладцы напісана: «Тыя, хто парушыў маўчанне. Галасы, з якіх пачаўся рух».

Time вызначае Чалавека года ад 1927 года, першым быў названы лётчык Чарлз Ліндберг.

Nina.nn.by

Каментары
народец / Адказаць 06.12.2017 / 16:04

У кого-то чиновники-банкиры, у кого-то патриоты человечности.

1
Хватит полумер!!! Распустились! / Адказаць 06.12.2017 / 16:14

Даёшь пересъём всех фильмов, в которые женщин набирали 'через узкий диван'!!! Ударим, так сказать, по наглой шовинстской мужской вражине со всех сторон! Чтоб и женщинам неповадно было, буквально, выезжать на чужом [censored]. И да: гонорары таким нечестно пролезшим женщинам также надобно вернуть компаниям! Вот буду всеми руками за такое решение, а то пока что как-то однобоко идёт борьба - путём наказывания только одной стороны. 

5
трудавік / Адказаць 06.12.2017 / 17:17

Калісьці ў іх Гітлер чалавекам года быў.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура