Праект партала
Тое-сёе
30.11.2017 / 17:05
Жанчыны распісалі свае целы абразамі, якія найчасцей чуюць на свой адрас ФОТЫ31

Фатографы Эбігэйл Спэнсэр і Мэг Бісшоп стварылі сацыяльную фотасерыю. На здымках дзяўчаты паказваюць свае целы, распісаныя абразамі, што ім калісьці даводзілася чуць.

«Калечына», «вялікая», «тлустая» — гэтыя і іншыя словы дадалі ў жыццё гэтых дзяўчат болю.

Азначэнні «вялікая дзяўчынка», «вар'ятка» спадабаюцца не кожнай.

У дзяцінстве ў гэтай дзяўчыны дыягнаставалі вітылігу [парушэнне пігментацыі], увесь час яе называюць то леапардам, то іншымі жывёламі.

Тлушч — гэтае слова Кэндзіс часцей за ўсё чула на свой адрас.

Пасля абразлівыя словы дзяўчаты замазалі, каб паказаць, як гэта дробна і неістотна. Праект Эбігэйл і Мэг так і называецца: «Не навешвай на мяне ярлыкі». На іх думку, стандарты і ідэалы — гэта навязаная рэч, імкнуцца да якой бязглузда. Трэба прымаць сябе такім, які ёсць, і не звяртаць увагу на злыя каментары.

Nina.nn.by

Каментары
? / Адказаць 30.11.2017 / 17:16

видел такое в порно

16
Маскуліст / Адказаць 30.11.2017 / 18:29

Трэ было тату панабіваць -- унукам паказалі б,, як іх называлі.)

17
Анцiк / Адказаць 30.11.2017 / 18:47

чаму fat тольки на адной?)

17
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура