Праект газеты
Густ Вядомыя беларускі паказалі сваю рэальную прыгажосць — ФОТЫ без макіяжу38

Артысткі, тэлевядоўцы, бізнэсоўкі і блогеркі падтрымалі фотапраект «Рэальная прыгажосць». На партрэтных здымках усе яны без касметыкі.

Фотапраект Алы Шылец прымеркаваны да адкрыцця Школы прыгажосці ароматэрапеўта, аромакасметолага і інструктара па фэйсфітнесу Наталлі Дзічкоўскай. Школа арыентуецца на натуральны догляд.

Святлана Бароўская, тэлевядоўца.

«Сваім удзелам у праекце мы хацелі сказаць усім прыгажуням нашай краіны: вучыцеся любіць сваю знешнасць, вучыцеся клапаціцца пра яе, працуйце над сабой, паляпшайце лад жыцця, і тады ваш твар адкажа падзякай і чыстай, свежай, гладкай скурай без праблем і маршчынак.

Натуральны догляд — гэта вельмі проста і вельмі даступна. А пазбавіцца ад узроставых зменаў можна з дапамогай простых практыкаванняў фітнэсу твара. Галоўнае — займацца сабой, не адсоўваць свае інтарэсы і пытанні прыгажосці на другі план. Спадзяюся, наш прыклад натхніць многіх», — звярнулася Святлана Бароўская.

Іскуі Абалян, спявачка.

Ганна Шалюціна, спявачка, тэле- і радыёвядоўца.

Іна Югава, тэлевядоўца.

Вольга Плотнікава, спявачка і тэлевядоўца.

Саша Снегіна, тэлепрадзюсар і вядоўца.

Надзея Цімафеева, тэлевядоўца.

Святлана Зэрэ, бізнэсоўка і коўч.

Таццяна Самойленка, топ-менеджар банка.

Кацярына Раецкая, івэнт-менеджар.

Юлія Муха, блогерка.

Nina.nn.by

Каментары
Ахрэм / Адказаць 27.11.2017 / 13:15

Га-га, дзякуй, паржаў. Без макіяжу. Люблю жанчын за чэснасць ))).

6
kalychanka / Адказаць 27.11.2017 / 13:26

Якое без макіяжу? З памадамі як мінімум палова. Папраўце загаловак на "з натуральным макіяжам" і не ўводзьце ў зман чытачоў

1
Алеся / Адказаць 27.11.2017 / 13:28

У всех женщин окрашены брови, ресницы, волосы. У всех женщин макияж в стиле натюрель с основой, румянами и подкрашеными губами. Плюс съемка с офигенным фильтром. Кому они это рассказывают? Мужчинам? А фейсфитнес - это жесть, в результате которой мышцы могут спазмироваться. Очень многие женщины сейчас отдают предпочтение упражнениям наоборт на расслебление мышц спины, плечей, лица.

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура