Праект газеты
Тое-сёе «Любоў — гэта калі я плачу, пакуль пішу гэты ліст» — маці напісала сыну ў будучыню4

Паколькі 20 лістапада ўвесь свет адзначае дзень дзіцяці, Мothercare прапанавала жанчынам, што толькі-толькі сталі мамамі ў мінскай радзільні №6, напісаць сваім немаўлятам лісты ў будучыню.

Вось, што напісала сыну адна з маці:

Мілы мой сыночак!

Зараз і заўсёды я буду думаць толькі пра тое, каб ты быў шчаслівы. Я не ведаю, кім буду праз 18 гадоў, але дакладна ведаю, што буду любіць цябе. Спадзяюся, што ты ўжо ведаеш, што такое любоў.

Любоў — гэта калі я плачу, пакуль пішу гэты ліст.

Любоў — гэта калі я ведаю нумары тэлефонаў маці тваіх сяброў, з якімі ты пайшоў гуляць. Проста на ўсялякі выпадак.

Любоў — гэта калі ты будзеш святкаваць залатое вяселле, і ў цябе запытаюцца: «ЯК?» А ты адкажаш: «Таму што я ведаю, што такое любоў. Мяне гэтаму навучыла мама».

Я буду любіць цябе.

Мама

У мінскай радзільні №6.

А вы б хацелі атрымаць на паўналецце ліст ад мамы, напісаны, калі вы толькі прыйшлі ў гэты свет?

Nina.nn.by

Каментары
Гаспадыня / Адказаць 20.11.2017 / 18:47

Я б напісала: "Сынок! Я ў цябе веру! У цябе ўсё атрымаецца". Навошта яму мае слёзы? Калі сын даб'ецца поспеху гэта лепшы падарунак. Хачу каб сын ведаў, што я ім ганаруся, а не лью слезы ці кантралюю, дзе ён і з кім.

6
хамса / Адказаць 20.11.2017 / 19:03

А вы б хацелі атрымаць на паўналецце ліст ад мамы, напісаны, калі вы толькі прыйшлі ў гэты свет? не.. бо гэта ўсё ерунда.. у маці там граюць гармоны.. у першыя гадзіны пасля родаў яна гатовая любіць усіх і ўсё.. па сабе ведаю

14
Satan / Адказаць 20.11.2017 / 20:03

Пусть лучше из будущего пришлют второй сезон "Человека будущего"

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура