Праект газеты
Самаразвіццё Новы партал будзе даваць навіны «альтэрнатыўнай» беларускай вёскі

Аўгіня Манцэвіч і Верасень 14 лістапада абвесцілі пра запуск праекта downshifter.by. З раздзеламі ўсё лаканічна: досвед, эка, лайфхакі.

Стваральнікі кажуць, што гэта партал пра альтэрнатыўнае вясковае жыццё. Трэба адзначыць, Аўгіня і Верасень самі не першы год жывуць у вёсцы Лохаўшчына на Валожыншчыне, таму маюць што распавесці і чым падзяліцца. 

Аўгіня з мужам Вераснем у кругасветным падарожжы.

Чытачам сайта варта чакаць гісторыі ад новаспечаных вяскоўцаў, тых, хто зусім нядаўна пераехаў з горада. Жыццёвыя парады і падрабязныя тлумачэнні розных акалічнасцяў вясковага жыцця. Падказкі, як зрабіць сваё жытло і жыццё больш сяброўскім да наваколля, больш экалагічным. 

Раней Аўгіня падрабязна распавядала «НН» пра тое, як яны з мужам адмовіліся ад хіміі і пластыку ў побыце.

Чытайце таксама:

Натхненне: беларуска фатаграфуе вёску так, што хочацца ўсё кінуць і з'ехаць туды

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура