Праект газеты
Каханне Змагар з ЖЭСамі Антон Матолька сышоўся з рэдактаркай kyky.org Насцяй Рагатко19

Беларускі актывіст і блогер, актыўны карыстальнік сайта 115.бел і «сябар усіх бабуль» Антон Матолька на сваёй старонцы ў фэйсбуку здзейсніў свайго роду «камінг-аўт».

Хлопец апублікаваў аб’яву з просьбай дапамагчы знайсці здымную кватэру, у якой адзначыў галоўную рэдактарку партала kyky.org: маўляў, шукаюцца квадраты для сумеснага пражывання.

Насця Рагатко і Антон Матолька.

Грамадскасць узрадавалася новай інфармацыйнай нагодзе і амаль што ажаніла маладых: блогер Дзяніс Блішч крычаў «Горка!», а калегі-фатографы адразу пачалі прапаноўваць свае паслугі на вяселле. Плёткі пра тое, кім можа быць занятае сэрца Антона, хадзілі даўно, але ён старанна прытрымліваўся іміджу свабоднага адзіночкі.

Пост з пошукамі 1- ці 2-пакаёўкі прымусіў усіх думаць, што ён нарэшце вызначыўся. «Як мінімум» на паўгода: роўна на столькі Антон з Насцяй шукаюць сабе ўтульнае гняздзечка. Праўда, сам блогер адмовіўся даваць якія бы то ні было каментары на гэты конт. Але і не стаў аспрэчваць здагадкі пра сваю спадарожніцу ў каментары «НН».

Будучым арэндадаўцам Антон і Насця абяцаюць, што ў двары «ўсе пачнуць паркавацца па правілах, дзіркі на дарогах залатаюць, бардзюры прынізяць. У горшым выпадку двор стане найлепшым на раёне па добраўпарадкаванні, а суседзі навучацца карыстацца 115.бел і petitions.by».

Nina.nn.by

Каментары
поташников / Адказаць 25.10.2017 / 00:13

Антон неплохой человек, но девушка не интересуется априоре. Плюс у него же своя хата на Обойной

8
ЯНКА / Адказаць 25.10.2017 / 00:30

😃 Хто такі Паца-Ваца, што на саколцы дзяцюка, ня ведаю. Але ён вельмі падобны на гэну кабету. Аны проста вылітыя блізьняты! 😃

19
Валошка / Адказаць 25.10.2017 / 08:18

Вось гэта навіна!!!

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура