Праект газеты
Тонус «Падымі сваю тушу і пазбаўся ад тлушчу» — правакацыйны трэш-кліп ВІДЭА18

Памятаеце відэагімн беларускай нацыянальнай страве? Сэкс, танцы і бульба — гэта калі ў двух словах пра тое, а што ў ім там было. Дык вось цяпер рэпер прэзентаваў новую работу — «Спалі тлушч». Аўтарскі стыль цалкам захаваны, Піліпа ні з кім не зблытаеш.

«Ты ляжыш на канапе, глядзіш серыялы,
Тваё цела далёка ад ідэалу.
Замест яблыка лепей возьмеш цукерку,
І зусім не мадэль ты бачыш у люстэрку.
Вялікі жывот, тры падбароддзі,
Цябе лёгка заўважыць паміж асяроддзем.
Толькі хопіць ляжаць, падымі сваю тушу,
Пачні рухаць целам і пазбаўся ад тлушчу.

Болей за цэнтнер паказваюць вагі
Не пакідай гэты факт без увагі.
Займіся сабой, запішыся ў спартзалу,
Каб у люстэрка глядзецца без жалю.
Танчы паўсюль, рухай целам паболей,
Адарваць ад канапы азадак свой здолей.
Не будзь сярод статка кароў, быкоў,
Спалі ўвесь тлушч са сваіх бакоў», — спявае музыка.

Асноўны пасыл — «павер у сябе, ты можаш усё».

Гэты кліп, як і пра бульбу, выйшаў у межах праекта «Краіна мараў» — новая форма падтрымкі і прасоўвання беларускай мовы. Яго стварыў былы гулец юнацкай зборнай Беларусі па футболе Юрый Юрчанка. «Піліп Беспамылковы» — адзін з яго творчых псеўданімаў.

Вам як такое заахвочванне да спорту?

Тавары для здароўя шукайце тут

Nina.nn.by

Каментары
Sangre / Адказаць 20.10.2017 / 17:48

Ахаха, сплошной сексизм, объективация и попрание идеалов бодипозитивистов :)) Отлично!

2
Satan / Адказаць 20.10.2017 / 17:56

Ай, ну нафиг этих худых девок. Взять няма за шо, одни кости и вместо сисек какие-то прыщики. А вот, когда 4й размер, ростом 180 да весом под 90... совсем другое дело! Впрочем, 3й тоже ничего.

21
Майк Вэ / Адказаць 20.10.2017 / 23:22

Што табе да таго тлушчу, назаранiн?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура