Праект партала
Тое-сёе
18.10.2017 / 14:04
Сэрсэя з «Гульні тронаў» таксама абвінаваціла Вайнштэйна ў дамаганнях11

Выканаўца адной з галоўных роляў у серыяле «Гульня тронаў», брытанская актрыса Лена Хідзі (Сэрсэя Ланістэр) абвінаваціла ўплывовага галівудскага прадзюсара Харві Вайнштэйна ў дамаганнях. Яна распавяла, што «адчувала сябе бездапаможнай» перад ім.

Лена Хідзі. Фота games-of-thrones.ru.

Галівудскі магнат быў раз'юшаны пасля таго, як яна адмовіла яму ў інтымнай сувязі, распавяла актрыса ў сваім твітары.

Лена Хідзі папоўніла спіс з амаль 40 жанчын, якія абвінавацілі Вайнштэйна ў дамаганнях або сэксуальным гвалце.

Харві Вайштэйна абвінавачваюць у згвалтаваннях і дамаганнях. Вайнштэйн «безумоўна адмаўляе» любыя падобныя абвінавачванні і настойвае, што «ўсе адносіны адбываліся па ўзаемнай згодзе».

Бі-бі-сі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура