Праект партала
Рост
18.10.2017 / 15:12
«Нашай Ніне» — месяц. Знаёмімся з Рэдакцыяй партала ВІДЭА

«Ніна» запрацавала 18 верасня 2017 года. За месяц нашы чытачы і чытачкі адкрылі больш за 1,7 мільёна старонак: гэта прыкладна чвэрць ад агульнага аб’ёма трафіка на «НН» за гэты час.

Што ж найбольш чыталі? Вось топ-5 самых папулярных матэрыялаў «Ніны»:

  1. Беларускі кухар прыдумаў «Плешчаніцкія пяздушкі» ФОТЫ [хто б мог падумаць?]
  2. Споведзь Каці Пытлевай пра ЭКА і месяц жыцця з мёртвым дзіцём у жываце
  3. Дзіўны трэнд: жанчыны масава выкладаюць ФОТЫ свайго «капытца вярблюда»
  4. «Калі ёй спатрэбілася дапамога, Беларусь не дапамагла». Ганне Хітрык прысвячаецца
  5. Дзяўчына робіць ФОТЫ з незнаёмцамі, якія заляцаюцца да яе на вуліцы

Дзякуй, што сочыце за намі і верыце ў нас!

І каб зафіксаваць гэты сімвалічны дзень у нашай агульнай памяці, мы сабралі ў відэа некалькі цёплых успамінаў пра першы месяц існавання «Ніны»:

Далей — яшчэ цікавей!

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура