Праект газеты
Бардачок Вядоўцу Юрыя Дудзя абвінавацілі ў сэксізме за новае шоу для дзяўчат8

У журналіста Юрыя Дудзя, галоўнага рэдактара партала Sports.ru і вядучага аўтарскага шоу на ютуб-канале даўно пыталіся, калі героем яго інтэрв’ю стане жанчына. Жанчын у праграме так і не дачакаліся, а першая гутарка з кабетай выйшла ў асобнай перадачы рэдактаркі «Удудзя» Таццяны Мінгалімавай.

«Новае дзявочае шоу «Пяшчотны рэдактар» — так пазіцыянуе свой прадукт Таццяна. На перабіўках дэбютнага роліка яна гарэзліва фліртуе з гледачом, танчыць у бялізне і прыкусвае вусны.

Гераіняй відэа стала палітык, юрыст «Фонду барацьбы з карупцыяй» Люба Собаль, але некаторыя людзі нават яго не глядзелі, бо абураныя тым, што «Дудзь стварыў ружовае гета для жанчын».

Раней у перадачы «Вячэрні Ургант» у Дудзя пыталіся, чаму ён не запрашае да сябе на шоу жанчын. Тады ён адказаў, што «так атрымалася», але прызнаўся, што марыць узяць інтэрв'ю ў Земфіры Рамазанавай.

КК

Каментары
ром / Адказаць 18.10.2017 / 17:16

дудь раздражает

11
Кун / Адказаць 18.10.2017 / 17:38

Давайте откровенно, большинство женщин это унылые и скучнейшие личности

14
мужчынскі рух / Адказаць 18.10.2017 / 18:05

Бабам не дагадзіць. Як ты не распінайся, а ўсё роўна зноўдуць прычыну каб пакрыўдзіцца і высунуць да мужыкоў прад'явы высмактаныя з пальцу.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура