Праект газеты
Бардачок Джоан Роўлінг зарабіла за год больш, чым Крышціяну Раналду4

Часопіс Forbes склаў рэйтынг еўрапейскіх знакамітасцяў з самым высокім прыбыткам за апошнія 12 месяцаў. Рэйтынг узначаліла брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг — аўтар «Гары Потэра» апярэдзіла футбаліста Крышціяну Раналду.

Джоан Роўлінг. Фота diletant.media.

Яе заробак склаў $95 млн. Сярод крыніц даходу — адлічэнні ад фільма «Фантастычныя стварэнні і дзе яны пражываюць», знятага паводле рамана пісьменніцы, а таксама продажы кнігі «Гары Потэр і праклятае дзіця». У жніўні Forbes назваў Роўлінг самым высокааплатным пісьменнікам свету.

Роўлінг апярэдзіла ў рэйтынгу футбаліста мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду ($93 млн). За мінулы год партугалец працягнуў кантракт з «Рэалам» на чатыры гады (штогод клуб будзе выплачваць яму па €50 млн), а таксама падпісаў пажыццёвы рэкламны кантракт з Nike — форвард будзе атрымліваць ад вытворцы спартыўнага адзення і абутку па $24 млн штогод.

Трэцяе месца ў рэйтынгу Forbes займае брытанскі поп-рок-гурт Coldplay ($88 млн). Асноўная частка заробку калектыву Крыса Марціна прыпадае на грошы ад выступаў у межах канцэртнага турнэ ў падтрымку альбома A Head Full of Dreams.

Чацвёрты радок таксама займае музыка з Вялікабрытаніі — спявачка Адэль за 12 месяцаў зарабіла $69 млн. Замыкае першую пяцёрку швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр ($64 млн). На пачатку 2017 года ён упершыню амаль за пяць гадоў выйграў турнір «Вялікага шлема» — Australian Open.

Шостае і сёмае месцы дзеляць брытанцы: музыка Элтан Джон і тэлевядоўца-кулінар Гордан Рамзі за год зарабілі па $60 млн. Першы за год даў каля 100 канцэртаў, а другі запусціў яшчэ два тэлевізійныя шоу са сваім удзелам.

На восьмым месцы размясціўся сэр Пол Макартні, даход якога склаў $54 млн. У дзясятку таксама ўвайшлі гальфіст Роры Макілрой ($50 млн) і брытанскі дыджэй Келвін Харыс.

Nina.nn.by

Каментары
Guinness / Адказаць 17.10.2017 / 13:55

Ну дык яна культурныя каштоўнасці стварае, а што карыснага робіць Раналду?

3
Хельга / Адказаць 17.10.2017 / 17:23

В "загнивающем" чтение важнее спорта, а у нас -- по-прежнему хоккей да силовики. Эх, зависть моя точит когти

0
Мура / Адказаць 17.10.2017 / 22:40

И правильно, мозгами работать это не кожаное яйцо гонять. Где они бывшие хутболисты? Кроме Пеле и ещё пару имён нигде. То есть в ну ты мужик понял.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура