Праект газеты
Трэнды Вольга Карач прыйшла на шоу пра «Захад-2017» у чорным вэлюме ФОТАФАКТ30

Актывістка з Віцебска была запрошаная ў якасці эксперта на новае аўтарскае шоу Эдуарда Мельнікава «Рапарт» на Белсаце.

Для абмеркавання тэмы «Шлях Беларусі — на Усход ці на Захад?» Вольга абрала гуллівы рэтравобраз: каралі, прынт-гарошак і чорны вэлюм, што хавае палову твару.

У інтэрнэце ўжо пачалі абмяркоўваць, што такі вобраз не пасуе для размоў на сур’ёзныя тэмы, бо ўвага гледачоў пераходзіць са слоў спікера на яго адзенне.

А вы як лічыце?

Дарэчы, першыя згадкі пра гэты жаночы галаўны ўбор датуюцца яшчэ 13 стагоддзем да нашай эры. У свой час яго вельмі любіла Мэрылін Манро, а сёння — шмат вядомых артыстак і свецкіх ільвіц: Дзіта фон Ціз, Лэдзі Гага, Сара Джэсіка Паркер, Рэната Літвінава і Ксенія Сабчак. Асабліва захапляюцца вэлюмам стваральнікі вясельнай моды. У некаторых краінах свету іх могуць надзяваць і мужчыны.

КК

Каментары
Dront / Адказаць 16.10.2017 / 13:40

У чорным вэлюме

0
Генэрал Голад / Адказаць 16.10.2017 / 13:45

Рэд. Выдалена.

0
Пратэй Няптунаў / Адказаць 16.10.2017 / 13:48

Рэд. Выдалена.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура